Вы тут

«Беларусь 3» падрыхтаваў праграму да юбілею Маргарыты Касымавай


10 красавіка, у дзень 80-годдзя знакамітай актрысы, кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Таджыкістана і прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Маргарыты КАСЫМАВАЙ, тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў адмысловую праграму.


У прыватнасці, гледачы ўбачаць спецыяльны выпуск праекта «Камертон» з удзелам юбіляркі, у якім Маргарыта Наімаўна — першая жанчына-рэжысёр з Сярэдняй Азіі — раскажа пра сваю навуковую і педагагічную работу, прыгадае самыя любімыя і яркія з 16 гульнявых і 30 дакументальных фільмаў, раскажа пра наноў распачатае жыццё пасля пераезду ў Мінск і падзеліцца сакрэтамі творчага і асабістага доўгажыхарства. Акрамя таго, да дня нараджэння Маргарыты Касымавай сацыякультурны канал пакажа кінастужкі «Глыбокая плыня» і «Спакуса», знятыя на «Беларусьфільме» ў 2005—2006 гадах.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: З нагоды юбілею

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.