Вы тут

Вялікая вада падтапіла масты і дарогі на Магілёўшчыне


Цёплае надвор'е паспрыяла таму, што некаторыя рэчкі Магілёўскай вобласці сталі пагражаць транспартнаму руху.


Па інфармацыі абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, на раніцу ўчарашняга дня рэчкі Вабіч і Раста падтапілі ўчасткі аўтадарог у Чавускім і Бялыніцкім раёнах, а рака Сож нават дабралася да аўтамабільнага моста ў раёне вёскі Парадзіна Мсціслаўскага раёна. Раста, дарэчы, пагаспадарыла і на прыватных падворках у Чавускім раёне. Ад яе пацярпелі 7 дачных дамоў з гаспадарчымі пабудовамі.

Не выключана, што вялікая вада можа несці пагрозу і іншым аб'ектам. Вядучы інструктар аддзела гідралогіі Магілёўаблгідрамета Вольга Іванчыкава паведаміла, што ў зоне рызыкі аўтадарога да вёскі Ляцягі ў Слаўгарадскім раёне. За апошнія суткі рака Проня, якая тут працякае, паднялася на 70 сантыметраў. Да небяспечнай адзнакі, калі вада пальецца на дарогу, засталося 50 сантыметраў. А вось Дняпру ў Магілёве, каб выйсці з поймы і стварыць небяспеку бліжэйшым да ракі падворкам, трэба "вырасці" болей чым на 3 метры. За апошнія суткі ён павялічыўся на 61 сантыметр. Але ледаход на ім працягваецца.

Што датычыцца шматпавярховікаў у мікрараёне Казіміраўкі абласнога цэнтра, да якіх дабраліся паводкавыя воды і падтапілі падвалы, сітуацыя стабілізуецца. Вада пайшла на спад і ў падвалы болей не трапляе.

Нэлі ЗІГУЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».