Вы тут

Пагрозы лічбавай эканоміцы


Эксперты адзначаюць высокую ступень пранікнення інфармацыйных тэхналогій у ключавыя галіны эканомікі Беларусі. Для краіны становіцца актуальным сачыць за трэндамі ў інфармацыйнай бяспецы. У 2017 годзе сусветная кіберзлачыннасць выглядала наступным чынам: зламыснікі вымагалі грошы праз шыфраванне даных, правяралі на трываласць крыптавалюту, шукалі ўразлівыя месцы банкаў.


Шыфравальшчыкі зрабілі год

Паводле даных кампаніі Posіtіve Technologіes, летась самымі частымі аб'ектамі нападаў былі інфраструктура і вэб-рэсурсы. Адным з галоўных сусветных трэндаў сталі шыфравальшчыкі — праграмы, якія кадзіравалі даныя карыстальнікаў і вымагалі грошы за расшыфроўку. У 2017 годзе эксперты кампаніі зафіксавалі на 13 % больш унікальных кіберзлачынстваў у параўнанні з 2016 годам. У мінулым годзе павялічвалася і колькасць ахвяр сярод звычайных карыстальнікаў — на іх былі нацэлены 26 % усіх кібератак. Асноўнымі матывамі зламыснікаў застаюцца атрыманне прамой фінансавай выгады (70 %) і крадзеж даных (26 %).

«Летась эксперты фіксавалі накіраваную на кампаніі Беларусі актыўнасць групоўкі Cobalt, якая спецыялізуецца на атаках фінансавых арганізацый. Менавіта яна, як мяркуецца, стаіць за крадзяжом больш як 1,8 млрд рублёў з рахункаў расійскіх банкаў у 2015—2016 гадах. Таксама за паспяховай атакай на банк з вывадам грошай за мяжу праз міжнародную сістэму SWІFT у 2017 годзе», — адзначыла кіраўнік аддзела прасоўвання і развіцця тэхналогій Posіtіve Technologіes Яўгенія Красавіна.

Бяспека банкаў і крыптавалют

Яшчэ адным трэндам кібератак мінулага года сталі крыптавалюты і ІCO. Па даных кампаніі, у кожным праекце ІCO ў сярэднім знаходзілася па пяць слабых месцаў. Любое ўразлівае месца ў бяспецы смарт-кантракта прыводзіць да страты сродкаў або да немагчымасці правядзення аперацый, а таксама да адсутнасці магчымасці рэакцыі на інцыдэнт або аператыўную ліквідацыю «пралому».

Таксама адной з галоўных мэт кібератак нязменна застаецца банкаўская галіна. Па даных экспертаў, амаль у кожнай другой банкаўскай мабільнай праграме знаходзілі хоць бы адно крытычнае ўразлівае месца, якое дазваляла б зламыснікам праводзіць ашуканскія аперацыі. Толькі 8 % даследаваных мабільных банкаўскіх праграм мелі прымальны ўзровень бяспекі. Аналіз абароненасці анлайн-банкаў паказаў рост сярэдняй колькасці ўразлівых месцаў на 16 % у параўнанні з 2016 годам. Найбольш распаўсюджаная праблема абароненасці анлайн-банкаў — доступ да звестак, якія складаюць банкаўскую таямніцу кліентаў. У сферу інтарэсаў зламыснікаў таксама ўваходзяць банкаматы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.