Вы тут

Мінчанка абакрала сям'ю інваліда


Супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама разам з калегамі з Кастрычніцкага РУУС сталіцы затрымалі 57-гадовую жыхарку горада за крадзеж 17 тысяч долараў з кватэры па вуліцы Варанянскага.


Яна цэлы тыдзень, замяняючы сваю калегу, прыглядала за 37-гадовым інвалідам з дзяцінства. У адзін з дзён, скарыстаўшыся тым, што маці апошняга не было дома, зламысніца скрала грошы — 17 тысяч долараў. Гэта была частка зберажэнняў сям'і, валюта ляжала на шафе. Для захавання скрадзенага жанчына спачатку арандавала ячэйку ў банку, а пасля перадала грошы сваёй знаёмай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Абакрала сям'ю інваліда

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.