Вы тут

Беларусь наведвае міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі


На гэтым тыдні Беларусь з рабочым візітам наведвае міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Мансур Азам.


Як паведаміла БЕЛТА, на днях з ім правяла сустрэчу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. «Я ўпэўнена, што ў гэты візіт вы лепш даведаецеся пра Беларусь, яе гісторыю, культуру. Думаю, вам будзе цікава даведацца, як выбудаваная вертыкаль улады ў нашай краіне», — адзначыла яна.

Па словах Наталлі Качанавай, Беларусь і Сірыя валодаюць вялікім патэнцыялам для нарошчвання двухбаковага супрацоўніцтва і выхаду на больш высокі ўзровень. Нагадаем, зносіны дзяржаў актывізаваліся з 2015 года.

Дарэчы, гэта не першае наведванне Мансура Азама  беларускай сталіцы — у 2010 годзе ён суправаджаў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада падчас афіцыйнага візіту ў нашу краіну.

Сірыйскі чыноўнік таксама наведаў Міністэрства адукацыі Беларусі і сустрэўся з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам. Як расказаў міністр, у мэтах актуалізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння Міністэрства адукацыі Беларусі распрацавала праект пагаднення паміж урадамі краін аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі. Падпісанне дакумента дазволіць павялічыць колькасць навукова-даследчых праектаў, пашырыць абмен студэнтамі і выкладчыкамі, навучанне сірыйцаў у беларускіх установах.

Акрамя таго, беларускі бок прапанаваў даць на дагаворнай аснове магчымасць прафесійнай адукацыі для сірыйскіх грамадзян па розных спецыяльнасцях, а таксама дапамогу ў стварэнні на тэрыторыі Сірыі цэнтраў прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі.

Яшчэ на сустрэчы абмеркавалі работу з адоранымі вучнямі, новыя аспекты ў маладзёжнай палітыцы, а таксама аздараўленне сірыйскіх дзяцей у Беларусі — плануецца, што сёлета нашу краіну наведаюць да 500 хлопчыкаў і дзяўчынак з Сірыі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Блізкі Усход

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».