Вы тут

Што змянілася ў ахове правапарадку мінскага метро


На днях беларускія СМІ ўскалыхнула навіна, што супрацоўнікі міліцыі не будуць аглядаць пасажыраў сталічнай падземкі. Маўляў — надыходзяць вялікія перамены.


На самай справе, ніякай сенсацыі ў інфармацыі няма. Усяго толькі заканадаўча было замацавана рашэнне, прынятае яшчэ ў пачатку года.

8 студзеня Прэзідэнт падпісаў Указ «Аб скасаванні ўпраўлення ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна». Гэта было зроблена з мэтай удасканалення дзейнасці міліцыі. Абавязкі падзялілі паміж сабой галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама і служба бяспекі Мінскага метрапалітэна. А пастанова Савета Міністраў ад 29 сакавіка № 234 проста замацавала гэтыя змены, а таксама іншыя дапаўненні ў Правілах перавозак пасажыраў метрапалітэнам. У цэлым, даглядам асабістых рэчаў пасажыраў і раней займаліся толькі супрацоўнікі метрапалітэна, прадстаўнікоў праваахоўных органаў выклікалі ў выпадку, калі знаходзілі ў багажы нешта падазронае. Так што на правілах праходжання дагляду гэтыя змены ніяк не адаб'юцца.

Як растлумачыў «Звяздзе» прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй ДРОБ, у метрапалітэне робіцца ўсё магчымае, каб забяспечыць пасажырам максімальную бяспеку і зручнасць. Згодна з пастановай Савета Міністраў, адным з новаўвядзенняў стаў дазвол на правоз зброі і боепрыпасаў да яе, калі маецца дакумент, які пацвярджае права на яе нашэнне. Пры гэтым зброя абавязкова павінна быць укладзена ў чахол, кабуру або спецыяльны футляр. У першую чаргу змяненне закране тых, хто абавязаны насіць зброю па доўгу службы. Таксама змяніліся правілы правозу газавых балонаў. Раней гэта было забаронена ў
прынцыпе, цяпер абмежаванне не закранае балоны
аб'ёмам менш за 0,5 літра.

Дар'я КАСКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.