Вы тут

БЕЛКАРТ разыгрывае 20 тысяч рублёў


20 тысяч рублёў і іншыя каштоўныя падарункі могуць атрымаць трымальнікі гэтых картак на працягу 2018 года.


Нацыянальная плацежная сістэма абвясціла аб маштабнай акцыі “Шчаслівыя сезоны з БЕЛКАРТ”. На працягу трох сезонаў года сярод трымальнікаў картак будзе праводзіцца розыгрыш каштоўных падарункаў.

Акцыя пройдзе ў перыяд з 1 красавіка па 31 кастрычніка 2018 года. Каб прыняць у ёй удзел трымальнікам карткі неабходна безнаяўна аплачваць пакупкі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу на суму ад 30 рублёў і рэгістраваць чэкі на сайце www.igra.kartochki.by. У розыгрышы могуць удзельнічаць усе карткі плацежнай сістэмы, эмітаваных банкамі краіны, за выключэннем дзіцячых.

Акцыя разбіта на тры сезоны – вясна, лета, восень. Прызавы фонд сфарміраваны, зыходзячы з найбольш актуальных тэм маючага адбыцца сезону. Увесну разыгрываюцца прызы, якія звязаны з актыўным адпачынкам і забаўкамі, што вельмі запатрабавана летам. Прызы летняга сезону так ці інакш звязаны з вучобай, самаразвіццём, адукацыяй, што актуальна перад стартам новага навучальнага года. На восень прыгатаваны прызы, якія будуць цікавыя напярэдадні навагодніх святаў. І, вядома ж, пасля трох этапаў будзе разыграны суперпрыз -- 20 тысяч рублёў, на які, дарэчы, змогуць прэтэндаваць ўсе ўдзельнікі папярэдніх сезонаў.

“Правядзенне падобных мерапрыемстваў ужо стала добрай традыцыяй і чаканай падзеяй. У 2018 годзе мы вырашылі пашырыць рамкі і зрабіць гульню больш маштабнай і па часе правядзення, і па пераліку прызоў. Па выніках 2017 года мы атрымалі шмат станоўчых водгукаў ад удзельнікаў аналагічных праектаў, і можам адзначыць на лічбах рост цікавасці да безнаяўных плацяжоў па картках падчас правядзення такіх мерапрыемстваў", - пракаментавала Вольга Данішэўская, начальнік аддзела маркетынгу нацыянальнай плацэжнай сістэмы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».