Вы тут

Сёння адкрываецца чарговая сесія Нацыянальнага сходу Беларусі


Чацвёртая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання пачала працу 2 красавіка ў Мінску. На ёй разгледзяць 22 пытанні.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што, гэты год будзе ключавым у плане выканання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Ад яе выканання будзе залежаць развіццё эканомікі і рост дабрабыту населения.Законопроекты, якія знаходзяцца ў парламенце, пераважна нацэлены на развіццё эканомікі.

Адной з асноўных задач дзейнасці парламентарыяў Уладзімір Андрэйчанка назваў разгляд праекта бюджэту на 2019 г. Важна захаваць яго сацыяльную накіраванасць. Акрамя таго, неабходна зрабіць больш простай і зразумелай суб'ектам гаспадарлівасці падатковую сістэму.

Сёння дэпутаты будуць разглядаць дзевяць законапраектаў. У першым чытанні будуць разгледжаны папраўкі ў некаторыя законы, сярод якіх - "Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці", "Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці", законапраект "Аб вытворчасці і звароце арганічнай прадукцыі"

Таксама дэпутаты разгледзяць ратыфікацыю міжнародных дагавораў - "Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Пагаднення паміж урадамі дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва аб стварэнні спрыяльных умоў для міжнародных аўтамабільных перавозак" і "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб статусе Эканамічнага суда СНД ад 6 ліпеня 1992 года".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.