Вы тут

Аб'яўлены конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2018 года


Удзельнічаць у ім могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія вырабляюць прадукцыю і аказваюць паслугі на тэрыторыі Беларусі.


Конкурс праводзіцца ў такіх намінацыях, як харчовыя тавары; прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў; прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння; паслугі насельніцтву.

У кожнай намінацыі згодна з рашэннем камісіі сярод лаўрэатаў конкурсу могуць быць вызначаны тавары для прысуджэння статусу «Навінка года», а таксама выбіраюцца дыпламанты ў званні «Стабільная якасць» і ўладальнікі спецыяльных узнагарод «Найлепшы ў галіне», «Найлепшы ў рэгіёне».

Звесткі аб таварах-лаўрэатах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта і ў штогадовым ілюстраваным каталогу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.

Арганізацыі, тавары якіх стануць лаўрэатамі конкурсу, узнагароджваюцца дыпломам і атрымліваюць права размяшчэння знака (лагатыпа) конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама выкарыстання яго ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах на працягу двух гадоў.

Заяўкі на ўдзел прадстаўляюцца да 1 верасня 2018 года ў сакратарыяты абласных конкурсных камісій, сфарміраваныя ў абласных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацы і РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» (для Мінска і вобласці).

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце Дзяржстандарта.

Конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца штогод з 2002 года па ініцыятыве Дзяржстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Сёлета ён аб'яўлены ў сямнаццаты раз.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.