Вы тут

Калі прагучаць апошнія званкі і адшумяць выпускныя вечары?


Міністэрства адукацыі вызначылася з датамі правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, звязаных з заканчэннем навучальнага года, і выпускнымі экзаменамі. Апошнія званкі для вучняў 9-х і 11-х класаў прагучаць у гэтым годзе 30 мая. А вучэбны год для ўсіх школьнікаў завяршаецца 31 мая. Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў Міністэрства адукацыі рэкамендуе правесці 9—10 чэрвеня 2018 года.


3 1 па 9 червеня ў школах пройдуць выпускныя экзамены на ІІ і ІІІ ступенях навучання.

Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць чатыры абавязковыя экзамены. Пісьмовыя іспыты па рускай або беларускай мове (па выбары) і матэматыцы пройдуць 1, 4 і 6 чэрвеня 2018 года. Тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме будуць аб'яўляцца праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы сярэдніх школ, у якіх было арганізавана вывучэнне гэтых прадметаў на павышаным узроўні, будуць пісаць пераказ і экзаменацыйную работу па матэматыцы па розных заданнях і тэкстах. Акрамя таго, адзінаццацікласнікам трэба будзе здаць экзамен па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Пасля заканчэння базавай школы вучні будуць здаваць тры экзамены: беларускую мову (дыктоўку), рускую мову (дыктоўку) і матэматыку (пісьмова). Даты правядзення пісьмовых экзаменаў— 2, 5 і 7 чэрвеня.

Ва ўстановах адукацыі, дзе навучанне і выхаванне вядзецца на польскай і літоўскай мовах, для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў праводзяцца выпускныя экзамены ў пісьмовай форме па мове нацыянальнай меншасці: 24 мая — у 9-х класах і 25 мая — у 11-х класах.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пры правядзенні выпускных экзаменаў у пісьмовай форме (за выключэннем выпускнога іспыту па матэматыцы) у класах інтэграванага навучання і выхавання ствараюцца дзве экзаменацыйныя камісіі і выдзяляюцца два асобныя памяшканні для правядзення выпускных экзаменаў.

Праграмы ўступных іспытаў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені і (або) сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2018 год можна знайсці на сайце Міністэрства адукацыі ў раздзеле “Агульная сярэдняя адукацыя” (падраздзел “Заканчэнне 2017/2018 навучальнага года”).

Трэба звярнуць увагу, што пастановай Міністэрства адукацыі ад 8 чэрвеня 2017 года ўносіліся змяненні ў  бланкі пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі, бланкі атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, у Інструкцыю аб парадку запаўнення дакументаў аб адукацыі, дакументаў аб навучанні, выдачы залатога і  сярэбранага медалёў.

У прыватнасці, у дакументах аб агульнай сярэдняй адукацыі ў графе “сярэдні бал” атэстата пішацца сярэдні бал атэстата, які вызначаецца па дзесяцібальнай шкале (з дакладнасцю да дзясятых доляў адзiнкi). Сярэдні бал атэстата падлічваецца наступным чынам: суміруюцца адзнакі, выстаўленыя ў балах па вучэбных прадметах, і атрыманая сума балаў дзеліцца на колькасць вучэбных прадметаў, па якіх выстаўлены адзнакі ў балах. У даведку аб навучанні ўносяцца найменнi навучальных прадметаў і вынікі атэстацыі за адпаведны перыяд навучання.

Персанальная адказнасць за правільнасць падліку сярэдняга бала дакумента аб агульнай сярэдняй адукацыі ўскладаецца на кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.