Вы тут

Фране Селак — самы (ня)ўдачлівы чалавек?


Ён перажыў 7 катастроф, выйграў у латарэю амаль мільён долараў і ажаніўся з жанчынай, маладзейшай за яго на 20 гадоў.


Харвацкі настаўнік музыкі і дырыжор Фране Селак, перш чым аднойчы стаць уладальнікам джэкпоту памерам у 600 000 фунтаў і шчаслівым маладым, сем разоў ледзь не трапіў на той свет.

У 1962 годзе ён ехаў на цягніку, які раптам сышоў з рэек і ўпаў у ледзяную раку, адкуль яму ўдалося выплыць, атрымаўшы ўдары, пераахаладжэнне і пералом рукі. Годам пазней, у самалёце Фране вырашыў пафліртаваць з маладой і прыгожай сцюардэсай і жартаваў з ёй у хваставой частцы лайнера. Пры заходзе на пасадку паветраная машына ўдарылася аб вяршыню гары, у выніку чаго адчыніліся дзверы і яны выпалі з самалёта. Фране трапіў у стог сена, а яго новая любая, з якой ён пасля пражыў шмат гадоў, зачапілася за галіны дрэва і таксама засталася цэлая.

У 1966 годзе Фране Селак зноў выйшаў сухі з вады, калі турыстычны аўтобус, у якім ён ехаў, упаў у ваду. Ён зноў дабраўся да берага і гэтым разам — з меншай колькасцю траўмаў. У 1970 годзе Фране таксама атрымалася перажыць пажар за рулём іншага аўтамабіля, небарака вылез з пекла за некалькі секундаў да выбуху бензабака. Ніхто і не здзівіўся, калі праз тры гады музыкант зноў застаўся цэлы, калі стаяў побач з палаючым рухавіком чарговай машыны. Ён «толькі» страціў амаль усе валасы на галаве.

Пасля гэтага больш за 20 гадоў харвату незвычайна шанцавала — ён не трапляў ні ў якія надзвычайныя здарэнні. Ажно ў 1995 годзе ён трапіў пад аўтобус, праўда атрымаў «толькі некалькі ўдараў». Але ўжо ў 1996 годзе «шчасліўчык» успомніў свае «найлепшыя выпадкі»: ён ехаў на сваім аўтамабілі па гарах, калі яму насустрач вылецеў грузавік ААН. Фране вывернуў руль і ўрэзаўся ў дарожную агароджу. Перад тым, як яго машына сарвалася ў бездань, Селак выскачыў з яе і павіс над прорвай, зачапіўшыся за дрэва, на вышыні амаль 90 метраў.

Аднак лёс, мабыць, вырашыў узнагародзіць шчасліўчыка, які столькі разоў хадзіў побач са смерцю. У 2003 годзе, калі Фране споўнілася 77 гадоў, ён выйграў у латарэю каля 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў у эквіваленце. Частку выйгрышу харват выдаткаваў на ўласныя патрэбы, а пазней астатняе раздаў сваякам і знаёмым. Пасля ён застаўся практычна без выйграных грошай і нават з некалькімі пазыкамі. Але гэта абсалютна не перашкаджае яму ўсміхацца і свята верыць у свой поспех.

Фране Селак чатыры разы няўдала быў жанаты. Пасля свайго выйгрышу ў латарэю ён па-філасофску адзначыў: «Я мяркую, мае шлюбы таксама былі катастрофамі». Мабыць, пяты шлюб з жанчынай, маладзейшай за яго на 20 гадоў, пакуль застаецца паспяховым.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».