Вы тут

Сакрэт сямейнага шчасця


«Дваццаць гадоў таму я пазнаёмілася са сваім будучым мужам, — піша Аксана ДУБЯГА, загадчыца бібліятэкі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі», — а ён, майстар разьбы па дрэве, «закахаў» мяне ў беларускія рамёствы. Выцінанка, саломапляценне, тканне паясоў, кераміка — усё гэта было бясконца цікавым і зваблівым. У нас нарадзіліся два сыны, якія з часам таксама палюбілі беларускія рамёствы. Усе разам мы не толькі стваралі прыгажосць сваімі рукамі, але і сталі ўдзельнічаць у конкурсах і выстаўках (на фотаздымку — нашы сыны на адным з конкурсаў). Сёння ў сямейным архіве вялікая колькасць дыпломаў, перамог і вір прыемных уражанняў. Разам, як і раней, наведваем конкурсы, ладзім выстаўкі. І я, здаецца, адкрыла сакрэт сямейнага шчасця: нас усіх аб'яднала любоў да родных традыцый. Любіце адно аднаго, любіце родны край, любіце гісторыю сваёй Радзімы».

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.