Вы тут

Як праверыць свайго партнёра на сумленнасць?


Цяпер гэта можна зрабіць з дапамогай бясплатнай мабільнай праграмы QR-bеlіnfо, якую распрацавала кампанія «СмартФінСофт». Новы сродак дазваляе згенерыраваць персанальны QR-код, прасканаваўшы які можна будзе пабачыць усю інфармацыю пра кампанію: назву, сайт і кантактныя звесткі.


Восенню мінулага года дэкрэт Прэзідэнта № 7 дазволіў суб'ектам гаспадарання не карыстацца чарнільнай пячаткай, аднак гэта на справе выклікала нямала непаразуменняў паміж контрагентамі, бо любая кампанія мае патрэбу ў ідэнтыфікацыі. Зрабіць сваё распазнаванне мабільным і зручным і прапануе QR-bеlіnfо.

Згенерыраваны персанальны QR-код можна выкарыстоўваць замест пячаткі, наносіць яго на бланкі, візіткі і папяровыя дакументы. Такой «лічбавай пячаткай» можна таксама дзяліцца праз электронную пошту і месенджары. З дапамогай QR-кода або УНП можна ў рэжыме анлайн праверыць контрагента па 16 важных параметрах. У тым ліку даведацца, напрыклад, ці не знаходзіцца ён у спісе прадпрыемстваў з павышанай рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканоміцы, ці не праходзіць працэдуру банкруцтва ці ліквідацыі. Праверыць інфармацыю пра свайго партнёра можна таксама на інтэрнэт-платформе dоlgоvnеt.bу.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: QR-код замест чарнільнай пячаткі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.