Вы тут

Пуцёўкі на паляванне можна будзе набыць праз сеціва


Усіх карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў краіны абавязалі забяспечыць продаж пуцёвак праз інтэрнэт да 1 студзеня 2019 года.


Гэта стала магчымым дзякуючы падпісанаму кіраўніком дзяржавы Указу № 112 «Аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі». Дакументам прадугледжваецца шэраг мер, скіраваных на ўдасканаленне дзейнасці ў названай сферы. Так, указ спрашчае працэдуру выдзялення ў арэнду паляўнічых угоддзяў. Цяпер юрыдычнай асобе дастаткова падаць заяву і прайсці пэўную працэдуру. Павялічваецца і мінімальны тэрмін арэнды паляўнічых угоддзяў да 20 гадоў — раней было да 10 гадоў.

Сярод іншых навацый тое, што са спіса адміністрацыйных працэдур выключаная акрэдытацыя на права вядзення паляўнічай гаспадаркі. Былі ўлічаны прапановы і Дзяржінспекцыі, і грамадскіх аб'яднанняў, якія лічылі, што гэта залішняя бюракратычная працэдура. Таксама дакументам спрошчана атрыманне ўчасткаў для вальераў. Гэта будзе адбывацца на падставе рашэння мясцовага выканаўчага органа — райвыканкама — і па ўзгадненні з землекарыстальнікамі. Цяпер не трэба працэдуры канфіскацыі зямельнага ўчастка ў апошняга.

Указ прадугледжвае выпадкі, калі паляўнічым пры правядзенні палявання ў прысутнасці службовай асобы — карыстальніка паляўнічых угоддзяў — дазваляецца перавозка разраджанай незачахлёнай зброі (акрамя населеных пунктаў). Яшчэ адно новаўвядзенне дазволіць прысутнічаць на паляванні ў якасці загоншчыкаў асобам, што дасягнулі 18 гадоў, якія не маюць дзяржпасведчання на права палявання.

Змяніўся і час, калі веснавое паляванне забаронена: раней забарона дзейнічала з 11.00 да 18.00, з уступленнем указа ў сілу — з 12.00 да 18.00.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?