Вы тут

Год шчыгла — гэта і іх год


Птушка 2018 года адзначыла многія прозвішчы: Шчыгел, Шчыгол, Шчыгельскі, Шчыглік, Шчаглоўскі... Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) вырашыла зрабіць прыемнае ўсім тым, хто мае «шчыгла» ў пашпарце.


Калі ваша прозвішча вытворнае ад назвы сёлетняга крылатага сімвалу — членства ў АПБ у гэтым годзе для вас будзе бясплатным. Проста напішыце на пошту іnfo@ptushkі.org, пазначыўшы ў тэме паведамлення сваё прозвішча, паведамляе кіраўнік праекта Карына Салавей.

Што значыць быць сябрам АПБ?

Хто яны такія? Гэта ўсе тыя, хто хоча дапамагаць дзікай прыродзе і яе насельнікам, хоча, каб экасістэмы Беларусі не разбураліся. Гэта моладзь і сталыя людзі, гэта бацькі і дзеці, настаўнікі і вучні. Ахова птушак Бацькаўшчыны — найбуйнейшая прыродаахоўная арганізацыя ў Беларусі, якая мае 2500 членаў, валанцёраў і прыхільнікаў. Але гэта, вядома, яшчэ не мяжа. Грамадскія арганізацыі такога кшталту ў іншых краінах маюць дзясяткі тысяч удзельнікаў, а ў брытанскім Каралеўскім таварыстве аховы птушак і ўвогуле іх 1,5 мільёна!

Ёсць знаёмыя Шчыгловы?

Калі вы ведаеце кагосьці з пералічанымі вышэй прозвішчамі, раскажыце яму ці ёй пра цудоўную магчымасць стаць членам гэтай грамадскай арганізацыі і даведацца больш і пра шчыглоў, і пра іншых птушак, а яшчэ пра тое, як дапамагчы прыродзе застацца для ўсіх утульным домам. «Спадзяёмся, — кажа Карына, — што да нас сёлета далучыцца вялікая чарада «шчыглоў»!» Цікава, што ў АПБ нямала людзей з «птушынымі» прозвішчамі: Салавей, Кулік, Сарока, Варабей, Шпак... Але ў арганізацыі, зразумела, радыя вітаць сярод сваіх членаў усіх беларусаў незалежна ад прозвішча. Варта ведаць: усе новыя члены, якія далучацца да арганізацыі ў сакавіку, атрымаюць у падарунак птушыны значок.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.