Вы тут

У Мінску адкрыецца выстава «Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі»


29 сакавіка а 16 гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы «Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі» да юбілею першага ў свеце выдання пад назвай «Буквар».


На выставе пакажуць знакамітыя буквары і азбукі XVI–ХХІ стагоддзяў – розныя па складзе, графіцы, мастацкім аздабленні, педагагічных прыёмах навучання чытанню і пісьму.

Сярод экспанатаў прадставяць адны з самых старажытных айчынных кніг для навучання. Сярод іх і знакамітыя буквары з праваслаўных манастыроў, і малавядомыя выданні для ўніятаў і старавераў.

Асаблівую цікавасць прадстаўляюць беларускія падручнікі для навучання чытанню пачатку ХХ стагоддзя: беларускія лемантары і чытанкі Каруся Каганца, Цёткі, Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Гарэцкай і інш. Шмат нечаканага кожны наведвальнік можа знайсці ў беларускіх савецкіх букварах перыяду ліквідацыі непісьменнасці, у заходнебеларускіх букварах, выданнях беларускай дыяспары за мяжой, – расказваюць арганізатары.

Адным з найлепшых беларускіх буквароў ХХ – пачатку ХХІ ст. лічыцца знакаміты «Буквар» Анатоля Клышкі, які ўпершыню выдадзены ў 1969 годзе і перавыдаваўся 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах. На выставе можна будзе ўбачыць і найноўшыя буквары, падрыхтаваныя Вольгай Цірынавай.

Але найбольш цікавай задачай для гасцей Музея кнігі стане спроба знайсці той самы «Буквар», з якога яны пачыналі сваю школьную навуку. Выстава дапоўнена старымі дзённікамі і сшыткамі, невядомымі сучасным школьнікам прыладамі для пісьма і іншымі артэфактамі школьнага жыцця, – распавялі ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».