Вы тут

Копіі дакументаў аб стасунках Горкага і Багдановіча з'явяцца ў Мінску


2 красавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры ў Мінску адбудзецца перадача болей як 300 дакументаў, прысвечаных жыццю і творчасці вялікага рускага пісьменніка Максіма Горкага ў звязку з яго стасункамі з сям'ёю Максіма Багдановіча. Арыгіналы гэтых аблічбаваных копій захоўваюцца ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай акадэміі навук. Копіі ж будуць захоўвацца цяпер у Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.


Праект рэалізоўваецца ў межах гуманітарнай акцыі «Горкі і Багдановічы» да 150-гадовага юбілею вялікага рускага пісьменніка. Як вядома, многімі акалічнасцямі жыцця і творчасці Аляксей Максімавіч паяднаны з Беларуссю і беларускай літаратурай. Горкі — перакладчык неўміручага верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на рускую мову. Пісьменнік неаднойчы выказваў сваю прыхільнасць да класікаў беларускай літаратуры. У 1910 годзе ён пісаў Міхаілу Кацюбінскаму: «У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала — вельмі цікавыя хлопцы! Так прымітыўна-проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы трошкі гэтых якасцяў! О, божа! Вось бы добра было!»

Перадача архіўных дакументаў у Мінск дазволіць ажыццявіць новыя багдановічазнаўчыя праекты. Перадача задумана і рэалізавана пад кіраўніцтвам і з дапамогай Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Вынікам праекта стане выданне ў Маскве ў «Художественной литературе» зборніка аблічбаваных архіўных матэрыялаў.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Сустрэча двух класікаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.