Вы тут

Да марафону карысных звычак запрашае далучыцца кампанія МТС


У “Гадзіну Зямлі” 24 сакавіка кампанія МТС запускае бясплатную SMS-рассылку  #ЭкаЗвычкі МТС”, якая падкажа, як змяніць свае паводзіны так, каб зменшыць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.


Навошта пластыкавыя пакеты замяняць тэкстыльнымі торбамі? Як выбраць правільны сродак для мыцця посуду? Ці можна экалагічна піць каву? Парады, распрацаваныя спецыялістамі грамадскага аб'яднання “Беларускі экалагічны рух”, лёгка прымяняць у побыце.

Для таго, каб падпісацца на бясплатную SMS-рассылку, абанентам МТС трэба набраць на сваім тэлефоне USSD-запыт * 821 #.

Акцыя стартуе 24 сакавіка з запрашэння далучыцца да “Гадзіны Зямлі”, якая праводзіцца  штогод у апошнюю суботу сакавіка. У прызначаны час людзі ва ўсім свеце выключаюць святло і адмаўляюцца ад выкарыстання электрапрыбораў. Гадзіна салідарнасці, якая доўжыцца з 20:30 да 21:30, служыць напамінам чалавецтву пра глабальнае змяненне клімату.

МТС прапануе не абмяжоўвацца адной гадзінай і працягнуць фарміраваць эказвычкі на працягу трох тыдняў: SMS будуць прыходзіць па 13 красавіка. На думку экспертаў, менавіта столькі часу патрабуецца для таго, каб сфарміраваць карысны навык.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».