Вы тут

8 незарэгістраваных стрэльбаў канфіскавалі на Асіповіччыне


Зрабілі гэта дзяржінспектары аховы жывёльнага і расліннага свету і міліцыянеры ў дамах падазраваных у захаванні нелегальнай зброі ў рамках правядзення спецмерапрыемства "Арсенал".


Добраахвотна здаў двухствольную стрэльбу жыхар Асіповіч. А жыхар вёскі Жыцін не збіраўся гэтага рабіць, хаваючы адну адзінку зброі ў хляве пад шыферам, а другую — пад шафай ў доме. Аднак стрэльбы ўсё адно знайшлі. Апроч таго, мужчына захоўваў у гаражы каля дзясятка рыбалоўных сетак агульнай даўжынёй 740 метраў. У выніку на яго аформілі два адміністрацыйныя пратаколы з буйнымі штрафамі.

— Але найбольш небяспечных знаходак было зроблена рэйдавай групай у вёсцы Сухлова. Была інфармацыя, што адзін з яе жыхароў з’яўляецца арганізатарам нелегальных паляванняў. Мужчыне належалі чатыры дамы ў вёсцы. У жыллі, дзе ён пражываў, нічога забароненага не было. А вось у другім доме знайшлі схаваную ў канапе двухствольную стрэльбу, а ў шафе — яшчэ адзін ружэйны ствол, — паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. — Ад гэтага жылля да суседняга, безгаспадарчага, быў пракладзены электрычны кабель і вялі сляды. Там рэйдавую групу чакаў "сюрпрыз": тры "шэрых" ствала, схаваных каля куфра, а пад дошкамі падлогі — тайнік з порахам і наразнымі патронамі. У доме паблізу, таксама безгаспадарчым, знайшлі яшчэ адну стрэльбу, прыкрытую матрацам. Усе гэтыя дамы, як і жыллё падазраванага, былі злучаны сеткай натаптаных сцежак. Мужчына заключаны пад варту, па факце праводзіцца разбор.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.