Вы тут

У Беларусі ў выхадныя крыху пацяплее


У Беларусі ў выхадныя крыху пацяплее, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: maxmediadv.ru

"Вясна не спяшаецца ў Беларусь, і на гэтым тыдні яшчэ захоўваецца зімовы характар надвор'я з паніжаным тэмпературным рэжымам", - адзначылі сіноптыкі.

У бліжэйшыя выхадныя надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, чакаецца цалкам камфортнае надвор'е, і хоць па начах яшчэ будзе падмарожваць, у дзённы час паветра пачне паступова прагравацца.

У суботу будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы прагназуецца ад 2 да 8 марозу, у асобных раёнах па ўсходзе да 9-13 са знакам мінус. Удзень будзе ад нуля па ўсходзе да плюс 7 па захадзе краіны.

У нядзелю таксама без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да 2-9 марозу, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны - 10-12 градусаў са знакам мінус. Днём будзе ад плюс 2 па ўсходзе да плюс 9 па захадзе краіны.

У панядзелак, 26 сакавіка, захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень па паўночным захадзе надвор'е абумовяць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабы галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе ад мінус 5 да плюс 2. Удзень - 4-11 цяпла.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».