Вы тут

Тэатр імя М. Горкага 27 сакавіка запрашае на рэпетыцыю прэм'еры


Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага 27 сакавіка запрашае гледачоў на рэпетыцыю прэм'еры, паведамілі ў тэатры.


Такі незвычайны падарунак для гледачоў у Міжнародны дзень тэатра падрыхтаваў НАДТ імя М. Горкага. Паклоннікі тэатра змогуць убачыць, як ствараецца спектакль. У 13.00 пачнецца адкрытая рэпетыцыя прэм'ернай пастаноўкі "Чацвёртая планета" Алега Данілава, рэжысёр - Дзмітрый Астрахан.

Прыйсці могуць усе жадаючыя пры ўмове прад'яўлення білета на любы спектакль тэатра імя М. Горкага ў сакавіку ці красавіку.

Гэта першы такі вопыт, але ў тэатры не выключаюць такую практыку і ў далейшым.

Прэм'ера спектакля "Чацвёртая планета" запланавана на 11 красавіка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.