Вы тут

Падпісаны дагавор аб асновах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй


Учора ў Тбілісі адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, па выніках якой быў падпісаны стратэгічны дакумент аб супрацоўніцтве дзвюх краін.


На перагаворах з грузінскім калегам Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў асаблівую дружбу паміж народамі Беларусі і Грузіі і добрыя пачуцці, якія засталіся яшчэ з савецкага часу. «Я сапраўды сюды еду як дадому. Хоць і другі раз. Але я адчуваю, што тут блізкія нам людзі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў спачатку прайшлі ў фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе. Прэзідэнты разгледзелі шырокае кола пытанняў парадку дня двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на развіццё ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама ўдзялілі ўвагу кантактам у сферы палітыкі, абмеркавалі сітуацыю ў свеце і рэгіёне.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пагадзіўся са словамі грузінскага лідара аб тым, што супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца ў першую чаргу дзеля грамадзян. Гэта датычыцца ўзаемадзеяння як у сферы паставак і вытворчасці прадуктаў харчавання, так і складанай тэхнікі. «У Беларусі няма закрытых тэм у супрацоўніцтве з Грузіяй», — падкрэсліў беларускі лідар. Ён таксама выказаў упэўненасць, што краіны ўжо сёлета змогуць пераадолець адзнаку $200 млн ва ўзаемным гандлі.

Георгій Маргвелашвілі таксама выказаўся за развіццё адносін паміж Беларуссю і Грузіяй. «Гэты візіт азнаменаваны тым, што мы будзем падпісваць дагавор, які стане вызначаць адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй на многія дзесяцігоддзі. Дзякуй вам асабіста за дружбу і добрае стаўленне», — сказаў Прэзідэнт Грузіі. Ён падкрэсліў, што адносіны дзвюх краін для многіх у свеце могуць быць прыкладам.

На перагаворах у пашыраным складзе лідар Беларусі падзякаваў кіраўніцтву Грузіі за падтрымку на міжнародных пляцоўках, у тым ліку ў АБСЕ, ААН, на пляцоўцы «Усходняга партнёрства»: «Не было таго выпадку, каб Грузія не стаяла побач з Беларуссю ў самыя складаныя часы».

Гаворачы аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краіны ідуць не проста па шляху звычайнага тавараабмену, хоць гэта і важна, але пачынаюць ствараць навуковыя цэнтры для патрэб сельскай гаспадаркі, сумесныя вытворчасці. Прэзідэнт дадаў, што для эфектыўнага развіцця таго ці іншага кірунку неабходны падрыхтаваныя кадры, і ў гэтым плане ў краін ёсць добры патэнцыял для ўзаемадзеяння. «Калі мы ствараем сумесныя прадпрыемствы па трактарабудаванні, мы вам дапаможам падрыхтаваць спецыялістаў па гэтым кірунку, калі па жывёлагадоўлі — дапаможам вучонымі і спецыялістамі, калі мы вырашылі разам з вамі займацца транспланталогіяй — прыехаў наш кіраўнік цэнтра, прызнаны ва ўсім свеце», — канстатаваў Прэзідэнт Беларусі.

Па выніках перагавораў лідары дзвюх краін падпісалі Дагавор аб асновах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй. У дакуменце замацаваны намер Беларусі і Грузіі ўмацоўваць узаемадзеянне на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Адзначаецца таксама намер заахвочваць кантакты на ўзроўні малога і сярэдняга бізнесу і рэалізацыю сумесных праектаў, развіваць супрацоўніцтва ў галіне максімальна эфектыўнага выкарыстання транзітнага патэнцыялу бакоў шляхам рэалізацыі сумесных праектаў у галіне транспарту і лагістыкі, а таксама ўдзелу ў развіцці міжнародных транзітных калідораў. Акрамя таго, Беларусь і Грузія будуць спрыяць пашырэнню міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў сферы турызму.

У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў былі таксама падпісаны яшчэ 10 дакументаў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва па канкрэтных кірунках.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Дружба як добрая аснова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.