Вы тут

У нядзелю сіноптыкі чакаюць ад плюс 2 да плюс 9 градусаў


У канцы тыдня ў краіне крыху пацяплее, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць зона павышанага атмасфернага ціску, па паўночнай палове краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. Таму чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна па паўночнай палове краіны пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ў другой палове дня будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.

Эксперты паведамляюць, што ў выхадныя надвор'е ў асноўным будзе вызначаць зона павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца цалкам камфортнае надвор'е, і хоць па начах яшчэ будзе падмарожваць, у дзённыя гадзіны паветра пачне паступова прагравацца. Цудоўнае веснавое надвор'е прыйдзе да нас у суботу. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог — галалёдзіца. Аднак уначы прагназуецца ад 2 да 8 марозу, у асобных раёнах па ўсходзе да мінус 9 — мінус 13 градусаў. Удзень будзе ад нуля па ўсходзе да плюс 7 градусаў па захадзе краіны.

Прагназуецца таксама без ападкаў і ў нядзелю. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 — мінус 9 градусаў, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны — 10—12 марозу. Удзень будзе ад плюс 2 градусаў па ўсходзе і да 9 цяпла па захадзе краіны.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак захаваецца ўплыў зоны павышанага атмасфернага ціску і будзе без дажджоў. Толькі па паўночным захадзе надвор'е абумовяць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. А збольшага будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе краіны чакаецца кароткачасовы дождж. Месцамі туман, слабы галалёд, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў. Удзень істотна пацяплее — ад плюс 4 градусаў да 11 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Удзень ужо з плюсам

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».