Вы тут

«Lіfan» паказаў седан Lіfan Solano ІІ з новымі рухавіком і трансмісіяй


Кітайская кампанія па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Lіfan прадставіла на беларускім рынку крыху абноўленую мадэль седана Lіfan Solano ІІ. Навінка С класа "прыехала" ў Беларусь з новым рухавіком — 1,8 л (магутнасцю 133 к. с.), а таксама атрымала аўтаматычную каробку перадач — бельгійскі варыятар CVT.


У 2016 годзе Lіfan Solano ІІ выйшаў на беларускі рынак з маторам у 1,5 л і толькі механічнай трансмісіяй, кошт яе складаў крыху больш за 8000 долараў. Зараз дылеры прапануюць спажыўцу абноўленую, але не рэстайлінгавую — знешне седан не памяняўся — мадэль, з больш магутным рухавіком, варыятарам як альтэрнатывай "механіцы" і даволі багатым аснашчэннем у люксавай версіі.

Зразумела, цана на абноўленую версію ўжо іншая — ад 26 да 29 тысяч беларускіх рублёў прыйдзецца аддаць пакупніку за седан у залежнасці ад камплектацыі. А яна вельмі ўражвае. Нават у базавай версіі Lіfan Solano ІІ мае поўны электрапакет, кандыцыянер, цэнтральны замок, сігналізацыю, падагрэў пярэдніх крэслаў, CD-прайгравальнік, USB-раз'ём, заднія крэслы, якія адхіляюцца на 40—60 градусаў, шмат храміраваных дэталяў. Аўтааматары ў люксавай абноўленай версіі атрымаюць бесключавы доступ, а таксама кнопку "пуск-стоп", мультыруль, задні парктронік, мультымедыйную сістэму з сэнсарным дысплэем, камерай задняга віду і навігацыяй, легкасплаўныя дыскі, а гэта ўжо высокія паказчыкі, якія ёсць далёка не ва ўсіх канкурэнтаў у класе. Што цікава, кампанія Lіfan прапануе новы і даволі цікавы варыянт крэдытавання пры набыцці абноўленага Solano ІІ, а менавіта пры 50-працэнтным першым узносе — крэдыт з нулявой стаўкай і адпаведна фіксаваным плацяжом на ўвесь тэрмін.

Дарэчы, сярод кітайскіх аўтамабільных брэндаў у Расіі Lіfan з'яўляецца лідарам. Праўда, нашым суседзям вельмі падабаюцца іх красоверы — ХС50 і ХС60 — але і седаны таксама карыстаюцца попытам.

Як заяўляюць афіцыйныя дылеры кампаніі, на будучыню Lіfan мае даволі амбіцыйныя планы — гэта будуць і зусім новыя мадэлі (прычым, кожны год), і абнаўленні старых, упор будзе зроблены на якасць вытворчасці, таксама беларускаму спажыўцу прапануюць акрамя легкавых аўтамабіляў і матацыклы — ад хуткасных спартыўных да стыльных чопераў.

Іван Хвір

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.