Вы тут

Ці гатовыя сельгасвытворцы да вытворчасці арганічнай прадукцыі?


Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі», распрацаваны спецыялістамі амаль 20 міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый, у канцы лютага быў разгледжаны Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні і зараз рыхтуецца да першага чытання на вясенняй сесіі парламента.


Па прагнозах спецыялістаў, праз тры гады аб'ём вытворчасці арганічных прадуктаў зойме каля 20 працэнтаў сусветнай вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі. Беларусь не стаіць убаку ад агульнасусветных тэндэнцый. Нягледзячы на тое, што ў нашай краіне арганічная сельская гаспадарка знаходзіцца пакуль яшчэ ў стадыі станаўлення, на рынку такая прадукцыя ўжо ёсць. Па даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у краіне налічваецца 20 найбольш буйных вытворцаў арганічнай прадукцыі, уключаючы фермерскія гаспадаркі, асабістыя падсобныя гаспадаркі і іншыя арганізацыі. З 2009 года ў нас афіцыйна прызнаны знак маркіроўкі «Натуральны прадукт». 47 арганізацый-вытворцаў маюць права наносіць яго на 214 найменняў натуральнай прадукцыі. Акрамя таго, 14 фермерскіх гаспадарак і 3 арганізацыі харчовай прамысловасці атрымалі замежныя сертыфікаты на вытворчасць арганічнай прадукцыі. Але, на думку спецыялістаў, патэнцыйныя магчымасці развіцця айчыннай вытворчасці арганічнай прадукцыі значна шырэйшыя.

І ўсё ж, нягледзячы на рост папулярнасці прадуктаў харчавання з прыстаўкай «бія» ў насельніцтва, да праблемы арганічнай прадукцыі трэба падыходзіць узважана. На думку старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова, прыняцце заканадаўства, якое рэгуліруе пытанні вырошчвання і абарачэння арганічнай прадукцыі ў нашай краіне, своечасовае і актуальнае. Але неабходна ўлічваць асаблівасці вытворчасці такой прадукцыі на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, нізкі ўзровень урадлівасці глеб, прыродна-кліматычныя ўмовы, якія не дазваляюць атрымліваць высокія ўраджаі без унясення ўгнаенняў. Бо ні для кога не сакрэт, што ў недалёкім мінулым ураджайнасць збожжавых у нас была на ўзроўні 5-7 ц/га. Акрамя таго, для пераходу на вытворчасць арганічнай прадукцыі спатрэбіцца пэўны перыяд, таму неабходна прадугледзець адпаведныя крыніцы фінансавання, арганізаваць падрыхтоўку спецыялістаў. На думку парламентарыя, неабходна вызначыць стратэгічныя мэты Беларусі па вытворчасці арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі, правесці эканамічную ацэнку і пралічыць усе рызыкі і выгады ўкаранення такіх тэхналогій. Пакуль жа гаворка можа ісці аб кропкавым выкарыстанні экалагічнага земляробства ў нашай краіне. Гэтым актыўна могуць займацца фермерскія і асабістыя падсобныя гаспадаркі.

Пастаянная камісія Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні накіравала ў Палату прадстаўнікоў пісьмо з прапановамі дапоўніць адпаведнымі часткамі праект закона «Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі» і арганізаваць яго актыўнае абмеркаванне з прыцягненнем навукова-практычных цэнтраў, усіх зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама грамадскасці нашай краіны.

Наталля БІТЭЛЬ

Загаловак у газеце: Сакрэты арганічнага земляробства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».