Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Будучыня ў іх руках

Спікер верхняй палаты ўручыў школьнікам пашпарты.

Пашпарты з рук Міхаіла Мясніковіча, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, у Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка атрымалі 18 хлопцаў і дзяўчат. Усе яны выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў і спартыўных спаборніцтваў.

Спікер заклікаў школьнікаў быць актыўнымі, харызматычнымі, вылучацца крэатыўнасцю і падкрэсліў, што родная Беларусь чакае ад маладых людзей добрых ініцыятыў і смелых прапаноў. Але, у сваю чаргу, органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя ўлады заўсёды павінны быць на сувязі з моладдзю, каб быць у курсе яе ініцыятыў, перакананы старшыня Савета Рэспублікі. «Маладыя людзі будуць адчуваць сябе датычнымі да кіравання дзяржавай, вырашэння задач, якія стаяць перад рэгіёнам або краінай у цэлым. Такім чынам фарміруецца адзінства беларускай нацыі», — сказаў ён.

Маладых людзей таксама павіншавала намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна. Яна падкрэсліла, што моладзь — гэта сіла, надзея і галоўнае багацце краіны. «Вы — наш гонар. Вам забяспечваць будучыню Беларусі».


На свае вочы

Парламентарыі ўзялі ўдзел у назіранні за выбарамі.

Члены Савета Рэспублікі прынялі ўдзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. У міжнародным назіранні за ходам выбараў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе ў складзе місіі назіральнікаў ад СНД прынялі ўдзел члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі — старшыні пастаянных камісій Ала Бодак, Сяргей Рахманаў, Ірына Старавойтава, намеснікі старшынь Святлана Герасімовіч і Віктар Сірэнка.

Беларускія сенатары наведалі выбарчыя ўчасткі, сустрэліся з кіраўніцтвам місіі назіральнікаў ад СНД, прадстаўнікамі Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі, кіраўніцтвам і членамі акруговых і ўчастковых выбарчых камісій, а таксама з назіральнікамі, якія прадстаўляюць розныя палітычныя партыі, што ўдзельнічаюць у выбарах, і назіральнікамі ад асобных краін СНД і розных міжнародных арганізацый.


Пытанні людзей — пад кантролем

Сенатар правяла асабісты прыём грамадзян.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Ніна Жалязнова правяла асабісты прыём грамадзян.

Заяўнікаў цікавілі пытанні пенсійнага забеспячэння і працаўладкавання. Парламентарый аказала садзейнічанне ў працаўладкаванні двум грамадзянам — яны будуць прыняты на працу ў сельскагаспадарчае прадпрыемства «Азярыцкі-Агра». Вырашэнне праблемы з выплатай пенсіі па выслузе гадоў, якая патрабуе дадатковага вывучэння, узята сенатарам на кантроль.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».