Вы тут

Самыя няўдачлівыя людзі з усяго свету


У кожнага чалавека ў жыцці бывалі няўдалыя імгненні, моманты, сітуацыі і нават дні. Але героям ніжэйапісаных падзей не пашанцавала асабліва. Даведайцеся, як гэта было, і паспрабуйце не рабіць падобных памылак.


  • Змагаючыся са спякотай, амерыканец Крыстас Бертсас пабудаваў у сваім доме кандыцыянер, асноўнай дэталлю якога быў гіганцкі самалётны прапелер. Калі Бертсас уключыў сваё стварэнне, дах яго дома сарвала, і ён паляцеў у невядомым кірунку.
  • Пенсіянерка з Шэфілда пражыла 20 гадоў у цемры, таму што не захацела падымаць шум з-за таго, што ў яе доме адключылі электрычнасць.
  • У 1994 годзе аўтамабіль Дэ Віта Фінлі захрас у снезе ў гарах на поўначы ЗША. Замест таго каб пашукаць дапамогу, Фінлі паспадзяваўся, што яго знойдуць, і застаўся ў машыне. Паводле слоў урачоў, ён пражыў некалькі месяцаў, перш чым памёр ад голаду. А вось калі б Фінлі выйшаў з машыны, ён знайшоў бы за некалькі метраў ад яе выдатную дарогу, па якой лёгка спусціўся б з гары.
  • У 1981 году Вандзе Эніс здзейсніла ўзброенае рабаванне заправачнай станцыі. На наступны дзень яна прыйшла ў жах, убачыўшы ў навінах рэпартаж аб рабаванні, у якім была паказана пацярпелая станцыя: Ванда вырашыла, што яе знялі на плёнку на месцы злачынства і хутка арыштуюць. Сабраўшы рэчы, яна адправілася з пакаяннем.
  • У 1993 годзе адбыўся фінал Кубка Кока-Колы па футболе, у якім гулец «Арсенала» Стыў Мароў забіў гол, што прынёс перамогу яго камандзе. Па традыцыі аднаклубнікі выносілі героя матча з поля на плячах, аднак нешта адцягнула іх увагу, і яны ўпусцілі яго на газон. Мароў прыйшлося датэрмінова скончыць сезон з-за пералому ключыцы.
  • У сваім шоу аргенцінскі фокуснік Марва папрасіў асістэнта стрэліць яму ў галаву. Грымнуў стрэл, і Марва, трыумфуючы, выцягнуў кулю з рота (фокус, мабыць, быў разлічаны на дзяцей). Тым не менш золатаздабытчык Марка Аспрэла, які прысутнічаў у зале, быў захоплены трукам і са словамі: «А злавіце-ка гэту!» — стрэліў у галаву фокусніка са свайго пісталета. Маг доўга не мучыўся. На судзе Аспрэла выглядаў прыгнечаным і ніяк не мог зразумець, чаму фокуснік не злавіў яго кулю. Ён быў апраўданы.
  • Два нью-ёркскія юрысты вырашылі паспаборнічаць у бегу ў калідоры адміністрацыйнага будынка. На няшчасце, адзін з іх занадта моцна разагнаўся і, не змогшы пераадолець сілу інэрцыі, выпаў з акна 39-га паверха.
  • У выніку чыгуначнай аварыі ў Мюнхене двое мужчын страцілі рукі. Урачы знайшлі іх і прышылі, але неўзабаве зразумелі, што ў спешцы пераблыталі іх! У мужчын аказалася адна і тая ж група крыві, таму аперацыі прайшлі паспяхова, і пасля некаторых угавораў пацярпелыя пагадзіліся парадніцца са сваімі новымі рукамі.
  • Канадка Лаўрэн Рода паспрачалася з сябрамі, што яна валодае ўльтрагукавым зрокам, і, каб даказаць гэта, вырашыла праехаць з завязанымі вачыма праз цэнтр Атавы. У выніку яна пераехала нагу пешаходу і ўрэзалася адразу ў тры аўтамашыны, адна з якіх была паліцэйскай.

Загаловак у газеце: Не іх дзень

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».