Вы тут

Сярэдняя загрузка мінскіх гатэляў — 44,8 працэнта


За мінулы год яна вырасла на 3,9 працэнта. Колькасць турыстаў, размешчаных летась у мінскіх гасцініцах, павялічылася ў параўнанні з 2016-м на 17,4 працэнта і склала 697,4 тысячы чалавек. Працягласць пражывання госця — у сярэднім 2,2 сутак. 76 працэнтаў пастаяльцаў — замежныя грамадзяне.


Усяго ў сталіцы адкрыты 51 гатэль і сем хостэлаў. Агулам гэта шэсць тысяч нумароў і амаль 11 тысяч месцаў.

— З 2012 года пабудавана і ўведзена 29 гасцініц на 3,5 тысячы нумароў. Магутнасць гэтага рынку вырасла больш чым у 2,5 раза, — дзеліцца начальнік аддзела арганізацыі і развіцця гасцінічнай гаспадаркі ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Любоў СОЙКА.

Сёлета плануюць увесці яшчэ тры гатэлі катэгорыі тры зоркі. Адзін з іх будзе знаходзіцца побач з праспектам Пераможцаў і МКАД (ён разлічаны на 164 нумары), другі — непадалёк ад кінатэатра «Перамога» (на 50 нумароў), трэці — у раёне вуліц Гандлёвай, Інтэрнацыянальнай і Багдановіча (на 126 нумароў). З ростам канкурэнцыі знізіўся сярэдні кошт пражывання ў мінскіх гатэлях — на 2,1 працэнта за мінулы год. Цана ўпала з 84,7 рубля да 82,9.

Цяпер гасцінічны комплекс рыхтуецца да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. У тым ліку будуць забяспечаны належныя цэны на нумары. Па даручэнні Савета Міністраў падрыхтаваны мемарандум аб стрымліванні на перыяд правядзення Еўрагульняў тарыфаў на паслугі сродкаў размяшчэння, што знаходзяцца ў Мінску.

Па словах Любові Сойкі, нагрузка на гасцінічную гаспадарку ў параўнанні з «хакейным» 2014 годам павялічыцца падчас правядзення Еўрапейскіх гульняў у 30 разоў. Колькасць афіцыйных удзельнікаў, прадстаўнікоў міжнародных спартыўных арганізацый складзе каля чатырох тысяч чалавек, чакаецца да шасці тысяч спартсменаў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Попыт расце, цана падае

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.