Вы тут

Сёння стартуе ІV ЧС сярод студэнтаў па канькабежным спорце


Сёння ў сталіцы стартуе ІV чэмпіянат свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце. Турнір прымае канькабежны стадыён «Мінск-Арэны», у спаборніцтвах возьмуць удзел 114 спартсменаў з 14 краін: Расіі, Польшчы, Нідэрландаў, Казахстана, Італіі, Японіі, ЗША, Кітая, Індыі, Чэхіі, Швецыі, Венгрыі, Фінляндыі і Беларусі.


Наша зборная будзе прадстаўлена 18 спартсменамі: 12 мужчын і шэсць жанчын. Чакаецца, што лідарам каманды стане студэнт БДУФК Ігнат Галавацюк, у якога сур'ёзны вопыт выступленняў на міжнароднай арэне, нагадаем, у лютым ён прымаў удзел у ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. «У беларускай камандзе разлічваюць на ўдалае выступленне Ігната Галавацюка, які пазмагаецца на дыстанцыях 500 м, 1000 м, камандным спрынце і мас-старце. Спадзяёмся на яго добрую форму», — расказаў Аляксандр Наваковіч, намеснік старшыні Беларускага саюза канькабежцаў. Таксама ён адзначыў, што сур'ёзную канкурэнцыю беларусам складуць атлеты з Расіі, Нідэрландаў, Польшчы і Японіі, дзе традыцыйна студэнцкі спорт развіты на досыць высокім узроўні.

Сёння на стадыёне «Мінск-Арэны» адбудуцца афіцыйныя трэніроўкі, заўтра пройдзе цырымонія адкрыцця чэмпіянату, а таксама будуць разыграны медалі на дыстанцыі 3000 м у жанчын і 5000 м у мужчын у камандным спрынце. Чэмпіянат завершыцца ў Мінску 25 сакавіка.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Яны растопяць мінскі лёд

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?