Вы тут

Збаны купаюцца ў малацэ


Кераміст з Вілейкі Уладзімір Матораў не ўяўляе сваё жыццё без любімай працы. Ва ўтульнай майстэрні Zolak рамеснік стварае з гліны экалагічны посуд і сувеніры. У іх вырабе і апрацоўцы ён выкарыстоўвае толькі натуральныя прадукты: пчаліны воск і малако.


З глінай усё зразумела. Гліна ёсць гліна, ляпі з яе што хочаш. На ганчарным крузе Уладзімір спачатку робіць традыцыйны посуд. Але навошта воск і малако? У тым і справа — майстар вырабляе свой посуд у старажытнай народнай тэхніцы малачэння — рэдкай, малавядомай, складанай.

— Гліна — вельмі порысты матэрыял і нават пасля абпалу можа прапускаць ваду, — кажа майстар Матораў. — Таму, стварыўшы збанок альбо кубак, абпаліўшы іх у печцы, патрэбна яшчэ раз іх апрацаваць. Посуд акунаюць у малако і яшчэ раз кладуць у печку. Пасля завяршэння працэсу пакрываюць вадкім воскам. Вынік такой апрацоўкі — гладкія, зручныя і надзіва прыгожыя керамічныя рэчы.

Пасля працоўнага дня мы з майстрам з асалодай пілі малако з новенькіх кубкаў, на якіх адбіліся дубовыя лісткі — своеасаблівы сімвал гаспадара майстэрні. Пах адтопленага малака і водар пчалінага воску ствараў непаўторную аўру.

Ганна Занкавіч, фота аўтара

г. Вілейка

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.