Вы тут

Беларускі гурт Іowa зрабіў кліп на новую песню «Падай»


Адметнасць відэа ў тым, што знятае яно было ў пясках і гарах іспанскага вострава Тэнерыфе, — як падкрэсліваюць самі музыкі, «без дэкарацый, камп'ютарных спецэфектаў і графікі, цалкам у натуральным асяроддзі». За пяць дзён гурт разам з рэжысёрам і аператарам Іванам Траяноўскім паспеў ацаніць і засняць і світанкі, і заходы, і найвышэйшую гару Іспаніі — знакаміты дзейны вулкан Тэйдэ — і, канешне, акіян, у якім артысты як след накупаліся ў адзенні.


Як расказала салістка гурта Каця Іванчыкава, гісторыя пра прыгоды трох сяброў нарадзілася ўсяго з аднаго гуку. Проста падчас рэпетыцыі, каб перакрычаць гучную музыку, Каця пачала спяваць толькі «у-у-у-у». Словы ж на новую мелодыю давялося падбіраць амаль год, а знайшліся яны толькі сёлета ў студзені, літаральна перад вылетам у водпуск.

Відэакліп «Падай», выкладзены ў сеціве, паспелі прагледзець ужо больш за 380 тысяч чалавек. А пачуць жыўцом новыя песні гурта землякі змогуць ужо адносна хутка — 24 мая Іowa дасць вялікі сольны канцэрт «Дрэнна танцаваць» на мінскай пляцоўцы Prіme Hall.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».