Вы тут

Сенатары абмяркуюць дэкрэты аб развіцці прадпрымальніцтва і занятасці


Меры па рэалізацыі дэкрэтаў аб развіцці прадпрымальніцтва і садзейнічанні занятасці будуць абмяркоўвацца 28 сакавіка на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Магілёве, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


Пасяджэнне пройдзе пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. "Будуць разгледжаны пытанні аб мерах па выкананні дэкрэта ад 23 лістапада 2017 года нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" і дэкрэта ад 25 студзеня 2018 года нумар 1 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва". Яны будуць абмеркаваны з улікам задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама 2 сакавіка 2018 года", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У пасяджэнні прымуць удзел члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінпрацы і сацабароны, Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама, кіраўнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна, старшыні абласных, раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў. "Размова пойдзе аб стварэнні неабходных прававых умоў для паўнацэннай работы дэкрэтаў з улікам пастаўленых задач па стварэнні новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў, прыцягненні інвестыцый, павелічэнні прадукцыйнасці працы", - расказалі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.