Вы тут

Выстава "ТЭАТР. INSIGHT" адкрыецца ў Мінску 27 сакавіка


27 сакавіка ў 17.00 у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы "ТЭАТР. INSIGHT", прысвечаная 85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Міжнароднага дня тэатра.


- Экспанаты выставы злучаныя ў своеасаблівую непаўторную панараму, якая адлюстроўвае падзеі нядаўняга мінулага. Працы паўстануць перад гледачамі мудрагелістым узорам, які яднае мінулае, сучаснасць і будучыню. Галоўная дзеючая асоба гэтага праекта - тэатр. Гледачы ўбачаць серыю эскізаў і касцюмаў да опер "Аіда" і "Набука" Джузэпе Вердзі, балетаў "Каханне і Смерць" Палада Бюльбюль-аглы і "Санеты" на музыку Пітэра Уорлака і Ральфа Воана-Уільямса і іншых, - распавядаюць арганізатары.

У асобнай зале будуць прадстаўлены спектаклі Вялікага тэатра Беларусі, якія былі ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод: оперы "Сівая легенда" Дзмітрыя Смольскага і "Царская нявеста" Мікалая Рымскага-Корсакава, балет "Вітаўт" Вячаслава Кузняцова і іншыя.

Аўтары балета беларускага кампазітара Вячаслава Кузняцова "Анастасія", прэм'ера якога адбудзецца ў наступным сезоне, прыадкрыюць заслону таямніцы - наведвальнікі выставы ўбачаць, як ўвасабляецца лібрэта ў працы тэатральных мастакоў.

Па словах арганізатараў, частка экспазіцыі будзе прысвечана дзіцячаму рэпертуару, маленькія гледачы змогуць убачыць касцюмы, бутафорыю і маляўнічыя афішы да спектакляў "Віні-Пух" і "Айбаліт", "Чароўная музыка" і "Церам-Церамок", "Чыпаліна" і г. д.

Вернісаж праходзіць у закрытым фармаце. З 28 сакавіка да 10 красавіка выстава адкрыта для ўсіх жадаючых. Уваход вольны.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».