Вы тут

Сілы неадкладнага рэагавання прайшлі праз нечаканую праверку


Сілы неадкладнага рэагавання прайшлі праз нечаканую праверку. Падраздзяленні 19-й і 120-й асобных механізаваных брыгад Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання падняліся па вучэбнай трывозе ў ноч з 17 на 18 сакавіка.


Паводле інфармацыі Міністэрства абароны, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі генерал-лейтэнант Станіслаў Зась асабіста праінспектаваў адно з падраздзяленняў 120-й брыгады. З дапамогай праверкі ва Узброеных Сілах ацанілі практычныя дзеянні дзяжурных падраздзяленняў сіл неадкладнага рэагавання, а таксама іх гатоўнасць выконваць свае задачы ў самыя кароткія тэрміны. У працэсе праверкі штаб кіраўніцтва стварыў абстаноўку нечаканасці. Дзякуючы гэтаму спрабавалі дасягнуць аб'ектыўнасці ацэнкі дзеянняў войскаў. У падраздзяленнях таксама прайшоў агляд гатоўнасці асабовага складу, узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да выканання задач па прызначэнні.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Вучэбная трывога

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.