Вы тут

На выхадныя пацяплее


Аднак у ноч на чацвер месцамі прымарозіць да мінус 15 градусаў.

На гэтым тыдні маразы паступова пойдуць на спад, і ў пятніцу пачне цяплець, паведамілі спецыялісты ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«На працягу працоўнага тыдня захаваецца паніжаны тэмпературны рэжым, па начах яшчэ будуць маразы, але ў дзённыя гадзіны паветра будзе прагравацца», — сказалі ў Гідрамеце. Сёння ўдзень умовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе ў асноўным вызначаць зона павышанага атмасфернага ціску. Толькі ў паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўных франтальных падзелаў. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай і Гомельскай абласцей пройдзе невялікі снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

З серады па пятніцу мы трапім у хвалю невялікага снегу. Пад уплывам франтальнага падзелу ўначы 21 сакавіка ў асобных раёнах, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да мінус 11 градусаў, удзень — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У чацвер пераважна па паўночнай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 6 да мінус 12 градусаў, месцамі пры праясненнях паветра астудзіцца да 13—15 марозу. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У пятніцу пераважна па паўночнай частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах месцамі магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, месцамі пры праясненнях — мінус 8—11 градусаў. Удзень будзе ўжо значна цяплей — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, бліжэй да выхадных у начны час будуць невялікія маразы, а дзённая тэмпература будзе дадатнай. У суботу і нядзелю ў асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 марозу, удзень — 1—7 цяпла.


Тэмпература паветра ў Беларусі ў мінулыя выхадныя была на 5—10 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму, паведамілі ў Белгідрамеце. У дзённы час маразы слабелі, але ўтрымліваліся. Тэмпература паветра ўначы паніжалася ў асноўным да 6—15 градусаў марозу, месцамі — да мінус 19 градусаў.

Па паўднёвых раёнах Беларусі 17 сакавіка прайшлі моцныя снегапады. У Брэсце выпала 6 мм ападкаў, у Драгічыне — 5 мм, у Пінску — 8 мм. У апошнім за суткі ўтварылася снежнае покрыва да 9 сантыметраў. У ноч на нядзелю тэмпература склала ад мінус 9 на паўднёвым захадзе Беларусі да мінус 18 градусаў на паўночным усходзе. Самыя нізкія тэмпературы адзначаны ў Езярышчы (мінус 18,2 градуса) і Бярэзінскім запаведніку (мінус 18,7 градуса).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.