Вы тут

«Можна сказаць, што «Звязда» нас збліжае»


Людміла Мікалаеўна Стока з Гродна выпісвае «Звязду» вось ужо 25 гадоў. Газету чытаюць усе члены сям'і, у тым ліку муж і дзеці жанчыны. Цікавіцца падзеямі і 93-гадовая маці Людмілы Мікалаеўны.


— Мая матуля часта просіць пачытаць ёй «Звязду». Ёй вельмі падабаецца, што газета на беларускай мове, бо гэта ж наша мова. Мы таксама зрабілі свой выбар, дзякуючы мове. Я з дзяцінства яе чула вакол сябе, вучылася ў беларускай школе ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна. Мая дачка хоць і не паўсюдна карыстаецца мовай, але выбрала яе пры здачы экзамену ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.

«Звязду» чытаем ад першай да апошняй старонкі. Асабліва радуе, што яна выходзіць амаль штодзённа і ў паштовай скрыні кожны дзень — свежы нумар. Таму можна сказаць, што мы не расстаёмся са «Звяздой» ні на хвіліну. У кожным нумары знаходзім нямала цікавага і карыснага. Я, напрыклад, займаюся садам і агародам, знаходжу для сябе нямала добрых парад, абавязкова прачытаю матэрыялы на тэму здароўя. Люблю чытаць «Алё, народ на провадзе». Матулі сваей чытаю артыкулы пра розныя падзеі, нейкія сенсацыі. А яшчэ яна вельмі цікавіцца вясковымі падзеямі, не прапускаем матэрыялы пра вясковае жыццё, пра вёскі, якія знікаюць. Нядаўна чыталі аб нашых родных Гудзевічах і быццам зноў там пабывалі. Вельмі радуе, што вёска жыве, развіваецца, людзі працуюць у мясцовай гаспадарцы. Будзем і далей чакаць матэрыялаў аб вясковым жыцці. На газету абавязкова падпішамся на новы квартал, бо яна стала нам неабходнай. Не ўяўляю, як гэта — не ўбачыць у паштовай скрыні свежы нумар. Ды і матуля чакае, каб ёй пачыталі «Звязду». Можна сказаць, што газета нас нават збліжае...

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.