Вы тут

Надземнае метро можа з'явіцца ў Беларусі ўжо ў наступным годзе


Размова ідзе пра эстакадны транспарт, утульныя вагончыкі якога рухаюцца па папярэдне нацягнутых струнах з дапамогай матор-кола. Ідэя і распрацоўка струннага транспарту SkуWау (скайвэй) належыць айчыннаму навукоўцу, інжынеру і вынаходніку Анатолю Юніцкаму, які ўпершыню «абкатаў» яе на стаметровай трасе ў маскоўскім парку «Каломенскае».


Цяпер тры эксперыментальныя трасы ўстаноўлены ў цэнтры дэманстрацыі і сертыфікацыі SkуWау «ЭкаТэхнаПарк» на тэрыторыі былога ваеннага палігона ў Пухавіцкім раёне, знаёміцца з імі прыязджаюць транспартнікі з усяго свету.

Плануецца, што ўжо ў наступным годзе будаўніцтва струннай лініі пачнецца ў Магілёве, яна звяжа два берагі Дняпра — вуліцу Арджанікідзэ і мікрараён Фаціна. Пасля пуску дарога са спальнага раёна ў цэнтр горада зойме некалькі хвілін, бо вагоны ў стане развіваць хуткасць да 150 кіламетраў у гадзіну. Яшчэ і таму, што ніхто ім не замінае — ні заторы на трасе, ні калдобіны ці пешаходы. На перспектыву запланаваны яшчэ дзве такія лініі ў абласным цэнтры.

Папулярызацыю праекта вядзе адукацыйны цэнтр БелТРАНСНЕТ, дзе і адбылася прэзентацыя навінкі, якая абяцае сапраўдную рэвалюцыю ў гарадскім асяроддзі жыхарства. Ды і не толькі ў гарадскім. Кіраўнік мінскага рэгіянальнага цэнтра БелТРАНСНЕТ Мар'ян Гаштольд расказаў журналісту «Звязды», што новы від транспарту прыдатны і для арганізацыі прыгарадных (горад-аэрапорт) і міжгародніх зносін — паміж населенымі пунктамі, размешчанымі адзін ад другога на адлегласці 300 і больш кіламетраў.

Важна, што сабекошт перавозак у два разы ніжэйшы, чым у метро, і ў тры разы — чым у трамвая.

Уладзімір ХІЛЬКЕВІЧ

Загаловак у газеце: «Нябесны транспарт» на струнах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?