Вы тут

Якасць і актуальнасць вышэйшай адукацыі абмяркуюць у БДЭУ


21 і 22 сакавіка на базе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта пройдзе II Міжнародны семінар “Якасць вышэйшай адукацыі ў Беларусі вачыма стэйкхолдараў”. Семінар арганізуецца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Садзейнічанне развіццю кампетэнцый ў беларускай вышэйшай адукацыі (FOSTERC)” праграмы ERASMUS +.


Праект рэалізуецца кансорцыумам універсітэтаў Іспаніі, Фінляндыі, Літвы, Польшчы і Беларусі, якую прадстаўляюць восем ВНУ. Яго асноўная мэта — рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў вышэйшай адукацыі і паглыбленне сувязяў з арганізацыямі— заказчыкамі кадраў.Каго сёння трэба рыхтаваць для рынку працы і якімі кампетэнцыямі павінны валодаць на выхадзе з установы адукацыі выпускнікі, каб быць запатрабаванымі наймальнікамі,— адказы на гэтыя пытанні шукаюць не толькі ў нашай краіне. Каб сфарміраваць кампетэнтнага ва ўсіх патэнцыйна значных сферах прафесійнай адукацыі выпускніка, трэба выкарыстоўваць актыўныя метады навучання, тэхналогіі, якія развіваюць перш за ўсё пазнавальную, камунікатыўную і асобасную актыўнасць цяперашніх студэнтаў.

Маючы адбыцца семінар з'яўляецца сумесным мерапрыемствам праекта FOSTERC і Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN). На ім будуць абмяркоўвацца найлепшыя практыкі супрацоўніцтва універсітэтаў Беларусі з удзельнікамі Сеткі, а таксама вынікі апытання выпускнікоў, выкладчыкаў і працадаўцаў: як кожны з бакоў  ацэньвае якасць адукацыі і фарміраванне патрэбных кампетэнцый у маладых спецыялістаў.

У рабоце семінара прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх ВНУ, Міністэрства адукацыі, міжнародныя эксперты з Іспаніі, Фінляндыі, Расіі, Польшчы, Літвы, Германіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.