На наступным тыдні нацыянальны спартыўны тэлеканал абяцае ўразіць беларускіх балельшчыкаў новым праектам «Кікнадзэ. Меркаванне». У аўтарскай праграме, створанай сумесна з тэлеканалам Саюзнай дзяржавы «БелРос», папулярны тэлевядучы Кірыл Кікнадзэ (аглядальнік і аўтар праграм на НТБ, «Матч ТБ») спалучыць свежую інфармацыю, аналітыку і фармат ток-шоу.
«Думаю, нашым гледачам будзе цікава пачуць кампетэнтнае меркаванне збоку, даведацца, як нашых спартсменаў успрымаюць на міжнароднай арэне, — мяркуе кіраўнік «Беларусь 5» Павел Булацкі. — І цалкам магчыма, што гэты свежы погляд падштурхне нас да новых крокаў у развіцці беларускага спорту».
Бягучыя спартыўныя і каляспартыўныя падзеі будзе ацэньваць і аналізаваць як сам вядучы, так і запрошаныя госці ў студыі, таму, як сцвярджаюць стваральнікі праграмы, яна будзе дынамічнай і разнапланавай. Першы выпуск «Меркавання...» гледачы ўбачаць ужо 23 сакавіка ў 11.45.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота прадстаўлена прэс-службай БТРК
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.