Вы тут

Расійскі серыял «Вароніны» ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса


Расійскі серыял «Вароніны» ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы працяглы адаптаваны тэлевізійны праект у свеце. Афіцыйны прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінеса зафіксаваў дасягненне на здымках 455-га эпізоду серыяла.


«Вароніны» — адаптаваны варыянт амерыканскага сіткама «Усе любяць Рэйманда», які трансляваўся на канале СBS з 1996 па 2005 гады (у адаптацыі пасля 210-й серыі персанажы сталі жыць сваім жыццём). Прэм'ера расійскай версіі адбылася ў 2009 годзе, а летась аўтары прадставілі 20-ы сезон.

Вароніны — гэта вельмі добрая сям'я — муж Косця моцна любіць сваю жонку Веру, у іх трое цудоўных дзяцей. Але так здарылася, што на адной з імі лесвічнай пляцоўцы жывуць бацькі Косці, якія становяцца частымі гасцямі маладой сям'і.

Трохі займальных фактаў пра «Вароніных».

— Толькі за чатыры сезоны акцёры пажартавалі ў кадры 856 разоў.

— Актрыс Кацярыну Волкаву і Ганну Фралоўцаву грыміруюць гадзіну, мужчын — усяго 15 хвілін.

— З першага дня здымак выдаткавана 450 грамаў танальных сродкаў.

— У гардэробе Вароніных налічваецца 100 асноўных касцюмаў.
І гэта яшчэ не мяжа, касцюмеры пастаянна нешта дакупляюць.

— 1 м 20 см — даўжыня касавага чэка з харчовай крамы, дзе набываўся рэквізіт для здымак вясельнага стала ў адной са сцэн «Вароніных».

— Больш за 520 кілаграмаў ядомага рэквізіту прыгатавана для застольных сцэн «Вароніных» за ўвесь здымачны перыяд.

— Халадзільнікі, якія выкарыстоўваюцца ў здымках, не працуюць, бо іх гук перашкаджае здымачнаму працэсу.

— Восем прадстаўнікоў фаўны прымалі ўдзел у здымках: дзве рыбы, ігуана, хамяк, два сабакі, бык і каза.

— 123 разы герой Барыса Клюева кажа сваю любімую фразу: «Егіпецкая сіла!»

Загаловак у газеце: «Вароніны»- рэкардсмены

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».