Вы тут

Лядовую пагрозу пантоннай пераправе праз Прыпяць ліквідавалі (відэа)


Лядовую пагрозу пантоннай пераправе праз Прыпяць ліквідавалі ў Жыткавіцкім раёне, паведамілі ў МНС.


Увечары 14 сакавіка пры маніторынгу аператыўнай абстаноўкі на рацэ Прыпяць інжынерам аддзела пантонна-маставой службы МНС была заўважаная крыга шырынёй 200 м і даўжынёй 700 м. Глыба павольна рухалася ў бок пантоннай пераправы. Быў абвешчаны збор і дастаўка да месца пераправы работнікаў Пінскага цэнтра Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС на чале з начальнікам аддзела пантонна-маставой службы падраздзялення.

"У 17.15 былі прыведзены ў гатоўнасць 2 катэры і ледакол. Плаўсродкі ўсталявалі па левым і правым берагам ракі супраць плыні. Да месца выкліку былі накіраваныя экскаватары РУЭСП "Днепра-Бугскі водны шлях". У 18.45 пачаўся рух лёду ў бок моста. Быў перакрыты рух транспарту па пантонным мосце. З двух бакоў спецыялісты прыступілі да расколвання крыг і пропуску іх праз пантон. у 20.30 былі завершаны работы і адкрыты рух праз мост", - праінфармавалі ў МНС.

У выніку сумеснай аперацыі па папярэджанні надзвычайнай сітуацыі пантонная пераправа працягвае працаваць у штатным рэжыме. Усе работы праведзены без развядзення моста.

Пантонны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне функцыянуе як часовая мера, замяняе стацыянарны аўтамабільны мост, у якім 7 снежня мінулага года была выяўлена трэшчына.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.