Вы тут

Асобныя гаспадаркі Брэстчыны пачалі палявыя работы


У асноўным вядзецца вываз арганікі, падкормка раслін, падсяваюцца травы.


— У цёплыя дні падкармілі ўгнаеннямі пасевы гаспадаркі «Астрамечава», «Чарнаўчыцы», некаторыя іншыя, — сказаў карэспандэнту газеты намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама Віктар ЛУКАШЭВІЧ. — Зараз работу спынілі, бо снег растаў поўнасцю, на палях многа вільгаці, з тэхнікай не ўлезеш.

А вось на Кобрыншчыне — гэта не самы паўднёвы раён вобласці — некаторыя сельгаспрадпрыемствы вядуць падсеў траваў. Паводле меркавання кіраўніка райсельгасхарча Сяргея БАРТАША, магчымыя замаразкі не паўплываюць на пасевы, тым больш што маразы ў нас абяцаюць невялікія.

Згодны з калегам і кіраўнік аграрнай галіны Драгічынскага раёна Сяргей ГЛІНСКІ. Ён сказаў, што сеяць, напрыклад, канюшыну зараз самы аптымальны перыяд. Насенне гэтай культуры глеба літаральна ўсмоктвае, а ўзыдзе пасеў тады, калі сонейка прагрэе зямлю. Толькі адна гаспадарка Драгічыншчыны — «Райаграсэрвіс» ужо пасеяла больш за 200 гектараў канюшыны.

Усяго ў рэгіёне гэтай вясной трэба будзе пасеяць яравыя культуры на плошчы 420 тысяч гектараў, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Трактары выходзяць у поле

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.