Вы тут

У Мінску да лета абновяць масты і дарогі


Ямкі на сталічных вуліцах знікнуць да пачатку мая. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі. Таксама ў планах дарожнікаў абнавіць масты і заняцца падрыхтоўкай горада да ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у наступным годзе.


Пачнуць работу, калі пацяплее

Па словах Дзяніса Глінскага, ямачнасць на мінскім дарожным палатне ўтварылася з-за вагання тэмператур. А ліквідаваць яе зараз перашкаджае зіма.

«Калі тэмпература будзе вышэйшая за пяць градусаў, мы зможам працаваць з гарачымі асфальтабетоннымі сумесямі і ліквідаваць ямкі», — расказаў Дзяніс Глінскі.

Ён таксама адзначыў, што сёлета ўжо адрамантавана больш за сем тысяч «квадратаў» дарог. У сваю чаргу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык расказаў, што асноўныя работы плануюцца ў сакавіку і красавіку.

«Асноўны ўпор у красавіку робіцца на дарогі ў 50-кіламетровай зоне ад Мінска, вялікая ўвага ўдзяляецца дарозе М2», — растлумачыў Сяргей Лявончык.

Зараз ідуць падрыхтоўчыя работы, чысціцца праезная частка, ліквідуецца дробная ямачнасць. У першую чаргу гаворка ідзе аб ачыстцы дарог ад процігалалёдных матэрыялаў, прывядзенне ў нармальны стан паласы адводу аўтадарог, праверка стану дарожных знакаў, пляцовак для адпачынку, прыпыначных пунктаў.

Дарогі каля стадыёна «Дынама» зменяцца

Да ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску ў 2019 годзе, будуць абноўлены дарожнае пакрыццё і тратуары на прылеглай да стадыёна «Дынама» тэрыторыі.

«Але гэта не значыць, што мы забудзем пра іншыя вуліцы. Цяпер рыхтуецца праграма, на сесіі Мінгарсавета ў канцы сакавіка яна будзе разгледжана, выдзелена фінансаванне на рамонт з поўнай заменай асфальтабетоннага пакрыцця на шматлікіх мінскіх вуліцах», — адзначыў Дзяніс Глінскі.

Паводле яго слоў, спецыялісты «Гаррамаўтадара» будуць працаваць не толькі ў цэнтры, але і ў спальных раёнах. Акрамя таго, «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» сёлета заменіць асфальтабетоннае пакрыццё на ўчастку Мінскай кальцавой аўтадарогі ад вуліцы Прытыцкага да Ждановіч.

Капітальна зоймуцца мастамі

Па словах Дзяніса Глінскага, сёлета будзе зроблены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй моста цераз Свіслач па вуліцы Машэрава. У ходзе капрамонту плануецца ўмацаваць канструкцыі, замяніць асфальтабетоннае пакрыццё, пашырыць тратуары для пешаходаў. Гендырэктар «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама» таксама паведаміў, што падчас рамонтных работ закрываць мост для руху не плануецца. Абмежаванні пераездаў пры гэтым магчымыя. Таксама сёлета рамонт будзе праводзіцца на 12—14 мастах і пуцеправодах.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».