Вы тут

Юбары — самая дарагая дыня ў свеце


Дыня Юбары, якая расце выключна ў цяплічным асяроддзі, з'яўляецца самым дарагім ласункам для жыхароў Японіі. Нягледзячы на сваю невялікую геаграфічную распаўсюджанасць, яна вядомая далёка за межамі японскіх астравоў дзякуючы сваім непераўзыдзеным смакавым якасцям. Але характэрна тое, што сярод іншых суродзічаў яе вылучае не толькі экзатычны і незвычайны смак, але і высокая цана — ад некалькіх сотняў да дзясяткаў тысяч долараў за штуку (!).


Японцы, акрамя ўсіх сваіх заслуг, добра вядомыя як селекцыянеры, якія выводзяць вельмі незвычайныя сарты раслінных і пладовых культур. Натуральна, што далёка не ўсе іх спробы маюць поспех. Мноства вырашчаных культур так і не атрымалі ўхвалы грамадскасці, а некаторыя з іх і зусім не прыдатныя да ўжывання. Чаго цалкам не скажаш пра Юбары. Гэты плод атрымаў шырокае прызнанне мноства гурманаў ва ўсім свеце. І з кожным годам ён набывае ўсё большую папулярнасць, з'яўляючыся ў меню самых дарагіх рэстаранаў Еўропы, Азіі і Амерыкі.

Сваю назву «Кароль Юбары» (Yubarі Kіng) гэтыя дыні атрымалі ад аднайменнага правінцыяльнага японскага горада Юбары, які размешчаны на востраве Хакайда. Тут яны былі вырашчаны ўпершыню і працягваюць вырошчвацца да гэтага дня. Растуць згаданыя пладовыя культуры выключна ў цяпліцах, дзе ствараюцца спецыяльныя штучныя ўмовы, якія дазваляюць гэтаму сорту бахчавых паўнавартасна фарміравацца і спець да адпаведнай кандыцыі. За цяплічным кліматам і ўмовамі ўтрымання сочаць вельмі строга. На працягу ўсяго перыяду вырошчвання Юбары тэмпературны рэжым і ўзровень вільготнасці паветра некалькі разоў змяняецца ў залежнасці ад перыяду, пачынаючы з моманту фарміравання кветкавых завязяў да моманту паспявання плода. Менавіта дзякуючы чаргаванню кліматычных змяненняў у цяпліцы дасягаецца разнастайная смакавая палітра гэтага сорту.

Японскія селекцыянеры сцвярджаюць, што асноўная асаблівасць смаку гэтых дынь забяспечваецца дзякуючы вулканічнаму попелу ў глебе. Сорт Юбары з'яўляецца канталупай, гэта значыць сінтэзам двух сартоў. Тыя, хто яго каштаваў, кажуць пра яго «сакавіта», «востра», «салодка» — менавіта такія смакавыя адценні застаюцца пасля ўжывання згаданай ягады. Паводле слоў тых, хто яе пакаштаваў, смакавыя адчуванні пры адкусванні долькі Юбары ярка чаргуюцца, у той жа час плаўна змяняючы адзін аднаго: спачатку на пярэдняй частцы языка адчуваецца канталупа, пасярэдзіне — кавун, а перад момантам праглынання адчуваюцца ноткі ананаса. Усё гэта вельмі інтрыгуе і зачароўвае, асабліва калі пацікавіцца коштам гэтай японскай дыні.

Для многіх садаводаў і простых абывацеляў не зусім зразумела, чаму дыні сортку Юбары такія дарагія. Сапраўды, гэта складана зразумець для чалавека, які далёкі ад японскіх традыцый і светапогляду. У цэлым варта адзначыць, што з прычыны свайго ладу жыцця японцы маюць асаблівы запал да рэдкай садавіны, адной з якіх і стала каралеўская дыня. У Японіі мяркуюць, што гэта незвычайны сорт дыні: ён мае ўнікальны смак, водар, вытанчаны знешні выгляд і прыгожае лупінне. Характэрна, што акрамя складанасцяў у працэсе вырошчвання, смакавых асаблівасцяў і малой распаўсюджанасці на планеце, гэтыя дыні сярод японскіх грамадзян цэняцца таксама за іх практычна ідэальныя круглыя формы і наяўнасць выключна гладкай тонкай лупіны. Адпаведна, чым больш круглявая форма плода і чым больш у яго гладкая лупіна, тым большай увагі ён варты. Гэта тлумачыцца тым, што скура Юбары па сваіх узорах падобная на старажытныя парцалянавыя вазы, якія вельмі цэняцца на Усходзе. Таму сярод японскіх гурманаў такія дарагія падарункі вельмі цэняцца, асабліва калі іх дарыць у пары.

Як ужо гаварылася, гэтыя дыні вельмі дарагія, у сярэднім цана за іх у пару ўраджаю складае ад 50 да 200 долараў ЗША за штуку, усё залежыць ад памеру, спеласці, пары года і іншых паказчыкаў. Купіць у розніцу іх даволі складана, таму што пры паспяванні ўраджаю аптавікі набываюць іх вялікімі партыямі, пасля чаго выстаўляюць на аўкцыёны, дзе цана на каралеўскую дыню ўзрастае ў разы.

Акрамя таго, на аўкцыёнах прынята выстаўляць найлепшыя першагатунковыя дыні Юбары, якія з'яўляюцца першым ураджаем у сезоне. Цана такой садавіны можа дасягаць ужо некалькіх тысяч долараў. Так, штогод у пачатку вясны праводзяцца аўкцыёны па продажы дынь Юбары. Рэкардсменам, які набыў самыя дарагія дыні, стаў жыхар Японіі, уладальнік супермаркета прэфектуры Ніігата. Яны абышліся яму каля 28 тысяч долараў за пару.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».