Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Рыгорам Рапотам


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Суразмоўцы закранулі і тэму прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў Расіі ў гэтую нядзелю. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падчас такой палітычнай кампаніі актывізуюцца не толькі грамадскія, але і эканамічныя працэсы. «У Беларусі таксама мы назіраем і адчуваем гэты пульс», — падкрэсліў Прэзідэнт.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што галоўнае — гэты тэмп пасля выбараў падтрымаць. Паколькі Беларусь і Расія цесна звязаныя, такая эканамічная актывізацыя ідзе нам у плюс. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ёсць шэраг пытанняў, якія пасля выбараў неабходна абмеркаваць, напрыклад, у сферы ваенна-палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва. «Думаю, што фармат Саюзнай дзяржавы для гэтага падыходзіць, — дадаў Прэзідэнт. — Таму нам належыць абмеркаваць з вамі, якія актуальныя пытанні мы вынесем на разгляд Вышэйшага дзяржаўнага савета, і пагаварыць аб тым, калі прыкладна мы зможам яго правесці». Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што, калі атрымаецца, гэта магчыма зрабіць адначасова з візітам абранага Прэзідэнта Расіі ў Беларусь. Пры гэтым да пасяджэння неабходна, каб ведамствы і ўрады абедзвюх краін прапрацавалі адпаведныя пытанні. «Каб зноў не выносілася на ўзровень прэзідэнтаў тое, што павінны вырашаць міністры і іншыя члены ўрада».

Рыгор Рапота далажыў аб сфарміраваным парадку дня пасяджэнняў Савета Міністраў і Вышэйшага дзяржаўнага савета. Таксама на сустрэчы з журналістамі дзяржсакратар расказаў, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2018 год. На ВДС, на думку Рыгора Рапоты, можна будзе паглядзець на перспектыву, як у далейшым фарміраваць бюджэт з улікам, напрыклад, колькасці сумесных праграм, якая расце.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Эканамічная актывізацыя ідзе ў плюс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?