Вы тут

Вікторыя Азаранка пераможна вярнулася ў сусветны тэнісны тур


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пасля працяглага перапынку пераможна вярнулася ў сусветны тэнісны тур.


У першым раўндзе турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе Азаранка, якая цяпер займае 204-е месца ў рэйтынгу WTА, за 1 гадзіну 43 хвіліны нанесла паражэнне 70-й ракетцы планеты брытанцы Хізэр Уотсан. Першы сет беларуска пачала вельмі ўпэўнена, калі павяла ў ліку 5:1. Пасля гэтага саперніца перахапіла ініцыятыву і скараціла разрыў да мінімуму — 5:4. Але Вікторыя сабралася і, трэці раз выйграўшы чужую падачу, перамагла — 6:4. Другая партыя прайшла па тым жа сцэнарыі: Азаранка адразу вырвалася наперад, Уотсан даганяла, але ў выніку беларуска зноў была мацнейшая — 6:2.

Пасля матча Вікторыя Азаранка сказала, што вельмі рада зноў выйсці на корт, вярнуцца і адчуць усе гульнявыя эмоцыі і дамагчыся перамогі.

У другім крузе спаборніцтваў BNР Раrіbаs Ореn Азаранка пазмагаецца з дзейнай чэмпіёнкай US Ореn амерыканкай Слоан Стывенс (13-я ў сусветным рэйтынгу).

Да гэтага турніру Вікторыя Азаранка апошні раз гуляла ў ліпені 2017 года на Уімблдоне, пасля чаго была вымушана была вырашаць праблемы, звязаныя з апекай над сваім дзіцем.

Вяртанне атрымалася ўдалым, і цяпер Азаранка працягне выступленне на кортах Індыян-Уэлса, дзе яна ў 2012 і 2016 гадах станавілася чэмпіёнкай.

Загаловак у газеце: Вікторыя Вікторыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.