Вы тут

Музыка беларусаў — у новым фантастычным трылеры амерыканскага рэжысёра


Фрагменты дзвюх песень гурта «J:морс» — «Басанож па маставой» і «Айсбергі» — увайшлі ў фантастычны трылер рэжысёра Дункана Джонса, вядомага гледачам па фільмах «Зыходны код», «Варкрафт», «Месяц 2112».


Падзеі новага фільма «Нямы» («Mute») адбываюцца ў Берліне 2052 года, дзе бясследна знікае каханая жанчына галоўнага героя — нямога бармена Леа. У пошуках яе давядзецца разблытаць цэлы дэтэктыўна-містычны клубок і сустрэцца з самымі рознымі людзьмі, ад амерыканскіх хірургаў да гангстараў. Уласна, адзін з «аўтарытэтаў», паводле сюжэта, і слухае ў плэеры музыку беларускага гурта. Акрамя таго, у карціне выкарыстаны мелодыі гурта Nіrvana, кампазітара Філіпа Гласа, шэрагу амерыканскіх і нямецкіх артыстаў, а таксама брытанскага спевака, прадзюсара і акцёра Дэвіда Боўі — роднага бацькі рэжысёра.

Фільм «Нямы» распаўсюджваецца эксклюзіўна праз сусветны анлайн-сэрвіс распаўсюджвання фільмаў і серыялаў Netflіx.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Хто слухае нашых?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».