Вы тут

Сястра выратавала брата


Яны жывуць у розных вёсках Горацкага раёна на адлегласці пяці кіламетраў, але моцны снег не спыніў жанчыну, калі яна разам з мужам адправілася наведаць брата Мікалая, які цяжка перахварэў. Калі сужэнцы падышлі да яго дома, то ўбачылі, што ў калідоры гарыць падлога.


Кінуліся ў хату, а там няма чым дыхаць ад смуроднага дыму. Гаспадара яны знайшлі ў адным з пакояў, ён ляжаў на парозе без прытомнасці і з тэлефоннай трубкай у руках. Хуценька выцягнулі яго на свежае паветра. На іх крыкі аб дапамозе збегліся суседзі і агульнымі намаганнямі справіліся з агнём яшчэ да прыезду ратавальнікаў.

— Пажар, паводле папярэдніх даных, адбыўся з-за коўдры, якая ляжала на печы. Яе гаспадар заліў вадой, але, відаць, гарэла яшчэ адна рэч, якую ён выкінуў у калідор і пакінуў без нагляду. Ад яе і ўзнік пажар, — паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Выратаванага з дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння шпіталізавалі. Дом практычна не пацярпеў: пашкоджана ўсяго два квадратныя метры падлогі ў калідоры.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.