Вы тут

Раім схадзіць


Імпрэза «100 гукаў вясны», лекцыя па беларускай літаратуры, канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, арт-праект RELAX і выстава графікі Сальвадора Далі — афіша «Звязды» з 5 па 11 сакавіка.


Імпрэза «100 гукаў вясны»

Дзе: Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калі: 6 сакавіка, 17:00

Колькі каштуе: уваход — білет у музей

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх жадаючых на свята стылю, паэзіі і музыкі, прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня. 

Вас чакаюць: паказ калекцый адзення студэнтаў і выкладчыкаў кафедры дызайна моды і аксэсуараў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, а таксама паэтычны блок да 100-годдзя выдання паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка». 


Лекцыя па беларускай літаратуры

Дзе: бізнес-клуб Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4)

Калі: 6 сакавіка, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

6 сакавіка беларуская літаратарка і перакладчыца Юлія Цімафеева раскажа пра пяць літаратурных гераінь, якія вас здзівяць. Гідамі па беларускай літаратуры для слухачоў у гэты вечар стануць знакамітыя пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны. 

Падчас сустрэчы можна будзе задаць свае пытанні, падзяліцца ўласнымі думкамі наконт любімых твораў і аўтараў і проста прыемна правесці час у сяброўскай атмасферы аднадумцаў.

Неабходная рэгістрацыя


Канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь

Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія (пр-т Незалежнасці, 50)

Калі: 10 сакавіка, 19:00

Колькі каштуе: ад 10 р.

Канцэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова з удзелам вядомага скрыпача Нікаля Датрыкура (Францыя) і віяланчэліста Мікаэля Самсонава (Беларусь-Германія).

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках Міжнародных дзён Франкафоніі.


Арт-праект RELAX

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: уваход — білет у музей

Выстава RELAX — яркі, стыльны, незвычайны праект, напоўнены гармоніяй і пачуццёвасцю, супакоем і ціхамірнасцю.

Магчымасць выкарыстання выяўленчага мастацтва для вылячэння і паслаблення, дасягнення станоўчых эмоцый і аднаўлення гармоніі ўжо даўно практыкуецца многімі музеямі свету ў форме арт-тэрапіі. Асаблівасць жа дадзенай выставы ў тым, што тэрапеўтычны эфект ад непасрэднага ўспрымання музейных экспанатаў узмоцнены тэмай выставы — «чалавек, які адпачывае».

Гледачу прадставіцца магчымасць убачыць зусім розныя грані ажыццяўлення тэмы «мастацтва адпачываць» — ад купання і гульняў на прыродзе да чытання і сну. Арганізатары выставы пастараліся пабудаваць не проста экспазіцыю, а art-прастору, дзе кожны зможа не толькі палюбавацца выдатнымі працамі, але, прысеўшы на канапу, знайсці свой «астравок шчасця».


Выстава графікі Сальвадора Далі. «Боская камедыя»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 1 мая, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 10 р., 8 р. — студэнты, 5 р. — пенсіянеры і школьнікі, дзеці да 7 гадоў — бясплатна

Сто арыгінальных графічных работ, прадстаўленых на выставе, паходзяць з прыватнай калекцыі Андрэа Пантальці і былі дастаўлены з Рыма ў Мінск прамым рэйсам авіякампаніі «Белавія».

Ілюстрацыі Далі да «Боскай камедыі» прызнаныя лепшымі творамі мастака ў галіне кніжнай графікі і лепшымі ілюстрацыямі несмяротнай кнігі Дантэ. Каштоўным дадаткам выставы і калекцыі з'яўляецца тытульны ліст «Боскай камедыі», на якім у 1965 годзе Сальвадор Далі пакінуў аўтограф і малюнак шарыкавай ручкай.

Да выставы падрыхтавана суправаджальная праграма адукацыйнага характару, дзе спецыялісты раскажуць пра спадчыну Дантэ, адбудуцца чытанні «Боскай камедыі», прагляды фільмаў і лекцыі, прысвечаныя інтэрпрэтацыі кнігі ў іншых відах мастацтва, а таксама асобе Сальвадора Далі і працэсу стварэння ілюстрацый.


Выставачны праект «Абуджаная жалейка»

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4)

Калі: па 16 красавіка

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выставачны праект прысвечаны цыклу патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 года і прымеркаваны да 110-годдзя выхаду яго першага зборніка «Жалейка».

На выставе ўпершыню максімальна поўна прадстаўлены арыгіналы аўтографаў грамадзянска-патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 года з фондаў музея. Гістарычны кантэкст, які абумовіў з'яўленне гэтых вершаў, узноўлены на падставе ўнікальных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь: прадстаўлены факты тагачаснай рэчаіснасці, не толькі палітычнай, але сацыяльна-эканамічнай і культурнай, якія былі інтэгруючым фактарам для дзеячоў беларускага руху розных поглядаў. 


Выстава «Імпрэсіянізм. Live»

Дзе: культурны цэнтр Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: па 30 красавіка

Колькі каштуе: ад 8 р.

Выстава «Імпрэсіянізм. Live» — гэта ўнікальная магчымасць пагрузіцца ў эпоху імпрэсіянізму ў фармаце мультымедыйнага праекта з сюжэтнай лініяй і мноствам спецыяльных анімацыйных і гукавых эфектаў.

У экспазіцыі ажывае больш за 100 карцін, звязаных сюжэтнай лініяй. Для больш дэталёвага знаёмства з асобамі мастакоў і разумення іх характараў будзе зроблена галерэя з партрэтамі майстроў, гісторыямі іх жыцця і творчасці.

Праект распрацаваны спецыялістамі з трох краін: Беларусі, Літвы, Вялікабрытаніі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».