Вы тут

«Без іншых газет жыць можна, а без сваёй...»


Мой бацька быў чалавекам начытаным, выпісваў часопісы «Вокруг света», «Искусство», «Знание — сила», «Наука и религия», некалькі газет. Але ж «Звязду» — як бы ні стаміўся — браў у рукі першай, чытаў (шмат што ўголас) ад пачатку да канца, і тады на твары ў яго было напісана, што зацікавіла найбольш, што — канкрэтна — будзе заўтра абмяркоўвацца ў брыгадзе. Там, на ранішнім нарадзе, нехта ледзь не штодня даставаў з кішэні «Звязду», праводзіў свайго роду палітінфармацыю.


Мяне ў той час яны не вельмі цікавілі, але ж я не мог не бачыць павагу дарослых да друкаванага слова, да выдання. Магчыма, таму з пачатку сямідзясятых газета «прыпісалася» і на мой адрас. Прычым я быў не толькі яе падпісчыкам ды чытачом, а яшчэ і аўтарам многіх допісаў, удзельнікам шматлікіх звяздоўскіх віктарын і конкурсаў...

Дарэчы, гэта сёння ў інтэрнэце можна знайсці любую інфармацыю — амаль усё, што цябе цікавіць, а вось раней...

Каб папоўніць сваю бібліятэку нейкімі даведачнымі матэрыяламі, даводзілася шмат што выразаць з газет ды часопісаў. У выніку амаль кожны нумар «Звязды» трапляў пад мае нажніцы, потым гэтыя газетныя выразкі ўклейваліся ў вялікія агульныя сшыткі, якія і сёння займаюць ганаровае месца на кніжнай паліцы, дапамагаюць адказваць на пытанні краязнаўчых віктарын і конкурсаў.

Гэта я да таго, што «Звязда» ўжо даўно і надзейна ўвайшла ў маё жыццё, заняла там пэўную нішу, якую не замяніць нічым. Таму і ўпэўнены, што без іншых газет жыць можна, а без сваёй... Не дай бог! І справа тут не толькі ў прывычцы — у нечым большым. Можа, нават у тым, што ўваходзіць у такое ёмістае паняцце, як патрыятызм.

Валерый Васілеўскі,

г. п. Глуск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».